Пяць фактаў пра памежніка Ігара Рачкоўскага: бліскучая кар'ера і выпадковае падзенне
1. Камандзір Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкі
Да прызначэння на пасаду галоўнага пагранічніка краіны Ігар Рачкоўскі ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) памежных войскаў, — тую самую, дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі. «Яны і пад дажджом былі, і на марозе. Словам, служылі як усе. Я іх добра ведаю. І адносіны гэтыя падтрымліваюцца. Але казаць пра неверагодную блізасць да прэзідэнцкай сям’і не выпадае», — казаў Рачкоўскі пра асаблівыя дачыненні з сынамі Лукашэнкі.
2. Начальнік Зайцава
Перад тым, як атрымаць павышэнне ў КДБ, Вадзім Зайцаў нейкі час быў намеснікам Ігара Рачкоўскага ў памежным камітэце. Пры гэтым Рачкоўскі быў усяго толькі палкоўнікам, а Зайцаў —
Прызначэнне ў памежны камітэт Рачкоўскі атрымаў у 39 гадоў. У яго ішла бліскучая кар’ера да выпадку са шведскімі медзведзіроўшчыкамі.
3. Прымушаў пагранцоў усміхацца
У сваёй працы ў камітэце Рачкоўскі імкнуўся да еўрапейскіх стандартаў. Ён мадэрнізаваў працу памежнікаў. Нават прымушаў іх усміхацца пры кантактах з грамадзянамі. «Беларуская мяжа стала аператыўнай, зручнай, ветлай і, калі хочаце, дабрэйшай», — зазначаў Рачкоўскі. Дарэчы, найбольш цяжкім участкам працы ён называў мяжу з Расіяй, якой «нібыта і не існуе».
4. Аднойчы ўжываў беларускую мову
Нямногія лукашэнкаўскія чыноўнікі ўжываюць беларускую мову. Рачкоўскі скарыстаўся ёй робячы даклад пра мяжу ў палаце прадстаўнікоў у 2010. Гэта было першае за доўгі час абмеркаванне ў парламенце на беларускай мове. «Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе», — тлумачыў сваё рашэнне памежнік.
5. Цесць і дзеці
Хадзілі розныя чуткі адносна адносін Рачкоўскага і Віктара Шэймана. Адны казалі, што Шэйман выступаў супраць прызначэння Рачкоўскага, іншыя, што цесць галоўнага пагранічніка ў намесніках Шэймана. Апошнюю чутку нават абвяргалі: «Гэта няпраўда. Мой цесць — доктар навук, выкладае ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, ён эканаміст». Дарэчы, калі ўзгадалі сям’ю, то ў Ігара Рачкоўскага пяцёра дзяцей.
Каментары