Дарагі гадзіннік на руцэ патрыярха РПЦ Кірыла зарэтушавалі, а адлюстраванне на стале засталося.
Рэтуш фатаграфій справа тонкая, далікатная, памылак не даруе. Гадзіннік з рукі патрыярха выдалілі, а ў адлюстраванні на стале ён застаўся. Незалік :), напісаў знакаміты расійскі блогер Рустэм Адагамаў.
Прычым фота ўзята з афіцыйнага партала патрыярхата.
У той жа час праз няўзгодненасць на сайце Аддзела замежных сувязяў Патрыярхату на тым самым фота гадзіннік відзён на месцы.
Блогеры смяюцца: ці фаташоп гадзінніка парушае прыказанні царквы?
Нагадаем, што патрыярху РПЦ Кірылу прыпісваюць карыстанне гадзіннікам коштам 30 тыс. еўра. Яго аднойчы сфатаграфавалі ў яго на руцэ ў часе пастырскага візіту ва Украіну. Уладыка адмаўляе: кажа, гэты гадзіннік маю, падораны, але не нашу.
Каментары