Лукашэнка расказаў падрабязнасці пачатку вайны (ён назваў гэта «спецыяльнай аперацыяй Расіі ў Данбасе»). Паводле яго слоў, ён даведаўся пра наступленне расійскіх войск у пяць гадзін раніцы 24 лютага.
«Перад прыняццем такога рашэння наша разведка і расіяне выявілі на тэрыторыі Украіны ў непасрэднай блізкасці ад беларускай мяжы некалькі зенітных і ракетных дывізіёнаў, якія вырушылі для нанясення ўдару па расійскіх войсках у раёнах размяшчэння на беларускай тэрыторыі.
Адначасова з аб'явай рашэння на правядзенне аперацыі Расіяй быў нанесены папераджальны ўдар па гэтым цяжкім узбраенні, пазіцыях, каб прадухіліць свае страты і ўздзеянне на Беларусь. Калі б гэтага не зрабілі, гэтыя ракеты прыляцелі б у Гомель і Мазыр», — заявіў сёння Лукашэнка.
Каментары