У гэтым месяцы часопіс People вызначыў найсэксуальнейшага мужчыну 2021 года. Ім аказаўся дабрадушны, прыязны, сціплы 52-гадовы Пол Рад, вядомы многім дзякуючы «Чалавеку-мурашу», «Паляўнічым на прывідаў» і серыялу «Сябры». Пол быў агаломшаны тытулам, бо ніколі не прымяраў на сябе такі вобраз. У чым шарм новых пяцідзесяцігадовых, разбіраецца Guardian.
«Калі людзі пачуюць пра гэта, яны скажуць: «Што?», — смяяўся Пол, калі яму паведамілі пра новы тытул. — А сябры дык і пагатоў разнясуць мяне».
Рэакцыя яго жонкі была такой жа. «Яна доўга смяялася і толькі пасля схамянулася і сказала, што журы, канечне, мае рацыю», — расказвае акцёр выданню People.
Але за такім рашэннем аўтарытэтнага часопіса стаіць выразная тэндэнцыя сёння — жанчыны пачалі цаніць ветлівасць, ураўнаважанасць і такую патрэбную надзейнасць значна больш за пераменлівую жарсць і драму. Адпаведна, у фокус жаночай увагі сёння ўваходзяць новыя героі.
Сэксуальнымі цяпер лічацца незаўважаныя раней трэнеры паспяховых футбольных каманд, Барак Абама і, у прынцыпе, любы самы звычайны сям’янін за 50, з раней невядомай, але такой магутнай цяпер абаяльнасцю.
Важны складнік новага вобразу сэксуальнага мужчыны — добрая фізічная форма. Не менш істотна — ці здольны ён жартаваць і быць прыязным. У гэтыя неспакойныя часы жанчыны таксама з захапленнем глядзяць на мужчын, якія асацыююцца са спакойным, размераным жыццём і не прыносяць пакутаў ці праблем.
Добрыя, спелыя, часам гатовыя падурэць, але ўсё ж з унутранай годнасцю і яшчэ сэксуальныя, але каб не занадта відавочна — такія мужчыны цяпер у модзе.
Здаецца, чалавецтва пачынае цаніць даросласць.
Галоўнае, не пачаць, забыўшыся, абмяркоўваць руцінную каланаскапію ў кампаніі жанчыны, раіць Guardian пяцідзесяцігадовым мужчынам.
-
Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена
-
Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў
-
Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра
Каментары