Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Лукашэнка ўжо «правёў» выбары і распачаў новую «братнюю інтэграцыю»

У Каракасе ў яго выскачыла: прылячу яшчэ і налета! Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка ўжо «зладзіў» выбары. У Каракасе ў яго выскачыла: прылячу яшчэ і налета! Між тым афіцыёз рапартуе: у Венесуэле падпісаны аж 22 пагадненні. Кландайк!

Ва ўсякім разе, «чорнае золата» адтуль сапраўды можа аказацца на вагу золата. Эксперты ламаюць галаву, спрабуючы спрагназаваць хітрыя лагістычныя схемы. Кажуць: мо’ будзе нейкі варыянт свопу — карацей, фізічна тая багатая на серу сыравіна (пад якую, дарэчы, не прыстасаваны нашы НПЗ) да Беларусі найхутчэй што не даедзе.

Але ж са свежых навін вынікае, што павязуць менавіта фізічна, танкерамі ў Адэсу (гэта яшчэ мудрэй, чым у Клайпеду!), адтуль — на Мазырскі НПЗ. Праўда,

гаворка ўжо толькі аб пробнай партыі ў траўні. Далей жа, падаецца, віламі па акіянскай вадзе пісана. Так што ў гэтым сюжэце пра нафту ад Чавеса, бадай, сапраўды болей піяру, чым навару.

І калі так, то Маскву ўелі. Тамтэйшыя медыі стрэлілі фрывольнымі загалоўкамі кшталту «Лукашэнка здрадзіў Пуціну з Чавесам». Нейкая вычварэнская інтэграцыйная рэўнасць.

Аналітыкі зважаюць таксама на тое, што ў стасунках Мінска з Каракасам ёсць латэнтная сфера. Лукашэнка паабяцаў Чавесу дапамагчы стварыць сістэмную абарону.

Беларускі ВПК сапраўды здольны тое-сёе прапанаваць — ад прыцэлаў для «калашоў» да аўтаматызаваных сістэм кіравання супрацьпаветранай абаронай ды авіяцыяй.

Магчыма, за тое будуць значныя зніжкі на нафту. Чавес гуляе цэнамі. Кубе чорнае золата, лічы, задарма дае. «Выспа свабоды» разлічваецца хіба паслугамі сваіх дактароў — бартэр!

Зрэшты, тыя

збройныя ўгоды, як і любыя іншыя з Чавесам, надта ж хісткія.

Так, расійскі вайсковы эксперт Аляксандр Гольц, распавядаючы «Радыё Свабода» пра збройны гандаль сваёй краіны з Венесуэлай, па-першае, падкрэсліў, што «планов-то было громадье», але ж «апетыты спадара Чавеса трохі зменшыліся ў звязку з падзеннем цэнаў на нафту». Звыш таго, кажа Гольц, «калі мы прадаем зброю такім рэжымам, як Чавесаў, то заўжды маецца небяспека, што ніякіх грошай назад мы не атрымаем».

Паводле эксперта, схема закупкі наступная: Чавес адразу грошай не дае, таму «расійскі ўрад з расійскага ж бюджэту крэдытуе прадпрыемствы, што вырабляюць гэтыя ўзбраенні». І толькі пасля пастаўкі другі бок разлічваецца. «А паколькі мы маем справу, мякка кажучы, з імпульсіўным лідэрам, які прымае нечаканыя рашэнні», то, робіць выснову аналітык, «кожны раз гэтыя кантракты выглядаюць трохі сумнеўнымі».

А цяпер экстрапалюем гэтыя высновы на грандыёзныя планы супрацы нашай краіны з экстравагантным заакіянскім партнёрам пад знаёмымі да болю фальшыва-патэтычнымі лозунгамі братэрства.

Ці не закапаюць беларусы свае грошы ў басейне Арынока, будуючы там заводы, газаправоды, аграгарадкі? Ляснецца заўтра тамтэйшы рэжым ці проста нафтавыя цэны садзьмуцца — і аста ла віста, бэбі! Што з голага возьмеш?

Так што калі ў чарговай «элегантнай перамозе» Лукашэнка сумневаў не мае, то планы новай «братняй інтэграцыі» надта ж прывідныя.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары3

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Карабель Starship выбухнуў падчас сёмага тэставага палёту12

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі16

«Два разы штурхнеш — і катаешся хвілін 15!». Гарадзенец ператварыў легкавік у незвычайныя арэлі

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны5

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →