Вайна11

Іран можа ўжо ў найбліжэйшы час пачаць пастаўкі балістычных ракет у Расію

Еўрапейскія афіцыйныя асобы чакаюць, што Іран найбліжэйшым часам паставіць Расіі балістычныя ракеты, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з Вярхоўным кіраўніком Ірана аяталой Алі Хаменэі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pool / Iranian Supreme Leader Press Office/Anadolu Agency/Getty Images 

Іран ужо паставіў Расіі шмат беспілотнікаў Shahed, якія штодня выкарыстоўваюць расійскія войскі для нападаў на ўкраінскія гарады. А ў пачатку года агенцтва Reuters паведамляла, што Тэгеран мог перадаць Маскве і каля 400 балістычных ракет.

Крыніцы Bloomberg не раскрываюць магчымыя тэрміны паставак, тып ракет і маштабы паставак, але пры гэтым адзін з іх выказаў здагадку, што пастаўкі могуць пачацца цягам некалькіх дзён.

На ўзбраенні ў Ірана, у прыватнасці, ёсць ракеты «Фатх-360» з радыусам дзеяння да 120 км, пра іх магчымыя пастаўкі гаварылася ў матэрыяле Reuters. Аднак таксама Іран мае і істотна больш дальнабойныя ракеты, у прыватнасці «Саджыл», радыус якой дасягае 2500 км — па прынятай класіфікацыі, гэта ракета сярэдняй далёкасці.

ЗША і хаўруснікі ў НАТА неаднаразова перасцерагалі Тэгеран ад такога кроку і рабілі дыпламатычныя намаганні, каб прадухіліць яго, адзначае агенцтва. Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, па паведамленні Reuters, заявіў, што пастаўкі Іранам у Расею зброі такога класа будуць расцэньвацца як эскалацыя агрэсіі супраць Украіны, і што ЗША, а таксама краіны НАТА і G7 гатовыя даць на гэтыя дзеянні «хуткі і жорсткі адказ». Які, праўда, не ўдакладняецца.

Каментары1

  • Імя
    02.09.2024
    А Захад і ЗША дагэтуль па кроплі даюць такіх ракет Украіне і дагэтуль забараняюць іх выкарыстанне па ваенных цэлях на тэрыторыі рф.

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →