Свет22

Швейцарыя дадала ў санкцыйны спіс 27 лукашыстаў

Швейцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да 27 грамадзян Беларусі, у асноўным — адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу, піша «Позірк».

Фота: Lukasz Janyst / vecteezy.com

У прыватнасці, у спіс уключаныя начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка, ягоныя намеснікі Андрэй Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачвання ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Міхаіл Кавалёў.

Таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да начальнікаў Ваўкавыскай ВК № 11 Віктара Дуброўкі, Гродзенскай турмы № 1 Паўла Казакова і ягонага намесніка Васіля Каляды, Гомельскай ВК № 4 Дзяніса Таўсцянкова, мінскага СІЗА № 1 Андрэя Цэдрыка.

Пад санкцыі трапілі 13 суддзяў: Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў і Аляксей Хлышчанкаў, Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў і Ігар Зямцоў, Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок, Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка, Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч, суда Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка, суда Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік, суда Рэчыцкага раёна Станіслаў Іванюценка, суда Маладзечанскага раёна Вольга Дубовік, суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска Антон Дудаль і суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергеевіч.

Таксама трапілі ў санкцыйны спіс Швейцарыі гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч і галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук, карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін, старшыня моладзевай рады (парламента) пры Нацыянальным сходзе Мікіта Рачылоўскі і набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмен Віктар Шаўцоў.

Каментары2

  • Ганьба
    15.08.2024
    Швайцарыя зняла сабе галаўны боль, бо калі такі злачынца б прыехаў справы муціць на яе тэрыторыю, прыйшлося б нешта рабіць-мо й арыштоўваць. А так хай беларусаў працягваюць лупіць там, а швайцарцы будуць далей рабіць бізнэс з непублічнымі лукашыстамі.
  • Санкцыі ябацькам у плечы
    16.08.2024
    Ганьба, Такой тупой адмазкі ябацек ад санкцый яшчэ не было. Трымай санкцыі, хутка яшчэ дабавяць

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →