Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра
Сёння Лукашэнка расказаў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі.
«Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі аддаў указанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках», — сказаў Віктар Хрэнін.
Сёння Лукашэнка расказаў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі.
«У 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 км сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. Ноччу і сёння з раніцы адбываецца пошук, што было знішчана. Мы падазраём, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі цэлі. Астатнія былі перададзеныя (у нас адзінае СПА з Расіяй) Расійскай Федэрацыі», — дадаў Лукашэнка.
Лукашэнка расказаў, што Міністэрству абароны, Генеральнаму штабу дадзены даручэнні правесці адпаведныя мерапрыемствы для таго, «каб надзейна гарантаваць бяспеку дзяржавы».
***
Амаль месяц таму, 13 ліпеня, Лукашэнка, наадварот, даваў заданне адвесці войскі ад украінскай мяжы.
«Цяпер у нас ускладненняў ніякіх няма з украінцамі, і я спадзяюся, што і не будзе», — казаў тады Лукашэнка. «Не павінна быць ніякіх лішніх мер», — загадаў ён.
Міністэрства абароны 13 ліпены неадкладна прыступіла да адводу войскаў у месцы пастаяннай дыслакацыі.
Каментары