Вайна22

Расійскі алігарх Дзерыпаска назваў вайну супраць Украіны вар'яцтвам і заклікаў да неадкладнага спынення агню

Блізкі да Уладзіміра Пуціна прадпрымальнік, які паехаў прадстаўляць Расію на мерапрыемства ў рамках Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, раскрытыкаваў вайну ў інтэрв'ю японскай прэсе.

Фота: Wikimedia Commons

Расійскі алігарх Алег Дзерыпаска выказаўся за хутчэйшае завяршэнне вайны супраць Украіны.

Дзерыпаска прыехаў прадстаўляць Расію на пасяджэнні Дзелавога кансультатыўнага савета АТЭС у Токіа, піша Nikkei.

 Выданне называе Дзерыпаску «адным з самых любімых алігархаў Пуціна». Пры гэтым прадпрымальнік у інтэрв'ю японскім журналістам назваў вайну супраць Украіны вар'яцтвам.

«Калі вы хочаце спыніць вайну, спачатку трэба спыніць агонь», — сказаў ён, заклікаўшы да «неадкладнага і безумоўнага спынення агню» ва Украіне.

Дзерыпаска не стаў каментаваць сваю блізкасць да Пуціна. Ён заявіў, што ў ягоных стасунках з Крамлём зменаў няма: «Яны [Крэмль] мяне не чапаюць, мы не чапаем палітыку».

Дзерыпаска з'яўляецца заснавальнікам расійскага гіганта па вытворчасці алюмінія «Русал» і яго мацярынскай энергетычнай кампаніі En+ Group, а таксама заснавальнікам «Базавага элемента», аднаго з найбуйнейшых прамысловых кангламератаў Расіі. Паводле даных Forbes, ягоны маёмасны стан складае амаль 3 млрд даляраў.

Алігарх з 2018 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША праз блізкасць да Крамля, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Дзерыпаска трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. 

Дзерыпаска крытыкаваў вайну ў 2022 годзе, у інтэрв'ю Financial Times у 2023-м ён заклікаў «абодва бакі да завяршэння канфлікту».

Каментары2

  • кровавое сумашествие
    09.08.2024
    Это сумашествие затеяно ради никчемной матрицы русского мифа, о русском мире. На которую подсела мафия Кремля.
    Смотрите до конца
    https://youtu.be/ALTxbh7GwDw
  • бабруйчан
    09.08.2024
    кровавое сумашествие, Пачалось каб затлуміць галаву простаму насельніцтву якое жыве ў " галечы".Раней гэта быў інтэрнацыяналізьмь зараз " срусьмірізьмь" барабаншчыкі глашатаі амаль тыя ж у " пыльных шлемах" і " выгода" атрымальнікі амаль тыя ж. Прадзюсер раднянскі прадюсіравал " белую гвардзію" кадетаў зараз абвінавачвае на ютубе украінскам ці хадаркоўскам" просты народ" у ніадукаванасці.Ці Шетельман камрад борькі беразоўскага .Ці Діма БыкОв які да 24 лютага ў Адэсе " а все такі это рускі?? горад" Зараз..ведаеце .І побач з ўсім гэтым чк нквд яе гадаванцы " закона злодзеі" )) І да кучы " міражадальнікі" Деріпаскабрамовіч Фрідмавен..PS Наконт " єўракаштоўнасцей"£€ $ Семья сенатора дзярждумы арыштаванага у рф за " замоўленне забойства" утульна жыла і жыве пад Ляндонам Як іньшыя семьі жен бл.охерш б.ледзі дзеці ...ВЫСНОВА Нам Свае рабіць аб Сваім клапаціцца аб Сваей карысці памятаць.І ў спрэчкі " бальшых вялікіх" ні ўлазіць ці як мага меней ..І адразу Нажаль " наша хата усімі краямі" да іх прытуліна..

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →