Грамадства1616

Даносчыцу Бондараву выгналі з Камуністычнай партыі

Днямі Вольга Бондарава абурылася вокладкай партыйнай газеты «Камуніст Беларусі. Мы і час», дзе яшчэ нядаўна працавала адказнай сакратаркай, а цяпер угледзела дэрусіфікацыю. Аказалася, Бондараву пазбавілі не толькі пасады ў газеце.

Вольга Бондарава. Фота: яе тг-канал

Даносчыцу выключылі таксама з Камуністычнай партыі.

Мікалай Валовіч, адказны за ідэалогію ў Кампартыі, напісаў у каментарах у сацсетках, што Бондарава цяпер пакрыўджана за выключэнне з КПБ.

@nashanivanews Што здарылася? #беларусь #чиновники #депутат #власть #урад #улада #правительство #минск #коммунисты ♬ Funny Guy - Parry Music

Нагадаем, Бондарава раскрытыкавала апошні нумар газеты Кампартыі, звярнуўшы ўвагу на напісанне слова «беларуские» замест «белорусские» — як ёй, відаць, хацелася б.

«Газета «Камуніст Беларусі» зайграла новымі фарбамі. Рэдакцыя вырашыла адмовіцца ад правілаў рускай мовы. Страшна падумаць, што будзе далей і да чаго прывядзе дэрусіфікацыя. Прэцэдэнт перад вачыма — гэта Украіна. Ужо былая», — напісала прарасійская актывістка.

Каментары16

  • Ёсік
    28.07.2024
    А з установы імя М.Танка шчэ не выперлі? Яна зьнішчае беларушчыну, але на беларускім філфаку навучаецца, калі не памыляюся. Сюр нейкі. Там ужо не засталося годных выкладчыкаў, каб сказалі - Ідзі прэч?
  • Не па скумуніздзічаскі ента
    28.07.2024
    Ні карашо паступаюць ентыя вашыя скамунізты, яна так горача на іх стучала, а ваны іё ні понялі... Ента ж токі па-камунісцічэскі можна як Зоя - спаліць сялянскія хаты, пахадзіць пастраляць з дубальтоўкі ў Курапаты, Купалу зкінуць у гатэлі акі як ластаўка хай палітаіць, прыабшчыцца да праваслаўнага атэізму разам гаўнакамандуючым, чытаючым Ілаізавічу Оду Радасьці... Ну прывезьці іму камунісцічаскі падарунак ад Ілона Маска, пацігаць цэглу на асямнадцатую рэзідэнцыю, запусціць на арбіту новую сабаводчыцу Вумкі. Хай квітнеюць камунісцічэскія Дразды на зло буржуазнаму Громсяльмашу. Удары дубінай Карпянкова па сініх пальцах шчытаючых бюляцені :)
  • пра - ардынскіх актывістаў як Бондаравa
    28.07.2024
    маскавіты зусім як дзеці, яны сапраўдны вераць што праз пра - ардынскіх актывістаў як Бондаравa яны змогуць неяк захапіць краіну ў эўрапейскай краіны )))

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады28

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»2

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна9

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады28

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →