Азаронак абвінаваціў частку лукашыстаў у працы на заходнюю разведку
«Даўно гучыць тэзіс — ды пофіг на гэтых змагароў, трэба мачыць унутранага ворага».
Прапагандыст Рыгор Азаронак абурыўся праўладным блогерам, які хадзіў на эфір да Салаўёва, каб паскардзіцца на праграму «Славянскага базара».
«Мяне неяк так выхавалі, што такія вось паводзіны — напрасіцца ў эфір брацкай дзяржавы скардзіцца на сваё ўласнае — гэта… ну зашквар, таварышы. Люты зашквар. Ганьба. Фу. Гадасць. Слізь. Бруд», — напісаў Азаронак у сваім тэлеграм-канале.
А далей абурыўся лукашыстамі, якія шукаюць ворагаў сярод сваіх і накручваюць прыхільнікаў — відавочны намёк на даносчыцу Вольгу Бондараву, мастачку Святлану Жыгімонт і іх паплечнікаў.
«Вакол здраднікі, вакол ворагі, яны заселі на самым версе, Бацька не бачыць, а можа, і ён сам…
Мы выразна бачым вельмі з'едлівае, істэрычнае асяроддзе, дзе дзяржаву і ўладу ганяць і зневажаюць кожны дзень. Дзе даўно гучыць адзін і той жа тэзіс «ды пофіг на гэтых змагароў, пляваць на іх, яны не небяспечныя, трэба мачыць унутранага ворага».
Пры гэтым я ўпарта спрабую шукаць адрозненні паміж гэтай групай і змагарамі і не магу знайсці. Тая ж злосць, «непрызнаныя геніі», любы, хто скажа слова папярок — вораг, гад, брыда, здраднік».
А самае жудаснае для Азаронка, што гэта адбываецца пад лозунгамі, якія ён падзяляе.
І прычына таму наступная.
«Паводле маёй інфармацыі — ёсць звесткі аб дачыненні некаторых «актывістаў», якія выдаюць сябе за «сапраўдных» патрыётаў і прыхільнікаў Саюзнай дзяржавы, да дзейнасці заходніх разведак. Заданне зусім канкрэтнае: разлажэнне патрыятычнага асяроддзя, распальванне варожасці, унясенне сумятні ў беларуска-расійскія адносіны»,
— падводзіць рысу Азаронак.
І абяцае, што далей будзе «вельмі цікава».
Праўладны блогер паскардзіўся ў эфіры Салаўёва на «Славянскі базар» і чыноўнікаў — пачаўся скандал
Бясстрашная Вольга Бондарава наехала на Лукашэнку за яго выступ на парадзе
Бондарава пабачыла недахоп патрыятызму ў арганізацыі, якой кіруе Віктар Лукашэнка
Рускамірная мастачка Жыгімонт абурылася з нагоды прызначэння Маркава
Каментары