Грамадства55

Праўладны блогер паскардзіўся ў эфіры Салаўёва на «Славянскі базар» і чыноўнікаў — пачаўся скандал

«Скажу адно: бегчы скардзіцца на расійскую публіку на беларускія ўлады — гэта поўны зашквар».

Цімур Прахін Тимур Пряхин Timur Pryakhin
Цімур Прахін у праграме «Соловьёв. Live». Скрын відэа

На эфір да Салаўёва паклікалі Цімура Прахіна. Ён сябе прэзентуе музыкантам, але вы можаце памятаць яго як вусача з праўладных шэсцяў (вусы ён насіў да змены іміджу).

Цімур Прахін (справа) на праўладным шэсці ў 2020-м. Фота: «Наша Ніва»

У эфіры абмяркоўвалі будучы «Славянскі базар». І Прахін стаў біць у званы: маўляў, толькі паглядзіце, хто там будзе выступаць. Сярод іншых дасталася блогеру Дзім Дзімычу (Дзмітрыю Сіўчыку).

Прахін стаў расказваць пра тое, што Дзім Дзімыч і іншыя артысты «Флагман М'юзік» для аўдыторыі 0+ на матыў песні «Ладачкі-ладкі» спяваюць песні пра алкаголь і наркотыкі. А таксама «прапагандуюць ЛГБТ».

У тым, што артыстаў дапусцілі на «Славянскі базар», ён вінаваціць Міністэрства культуры.

«Усё, што адбываецца на «Славянскім базары» з дзіцячым канцэртам, блогерамі, якіх цягнуць на эстраду, навязваюць нашым дзецям, — міна, бомба пад нашага прэзідэнта. Як і кім яна была закладзена, пры якіх абставінах, трэба разбірацца. Але ў тым, што гэта сапраўды міна пад прэзідэнта, я ўпэўнены»,

— казаў Прахін.

Яго выступ перапосціла прапагандыстка БТ Ксенія Лебедзева з прыпіскай, што падтрымлівае погляды блогера.

«Такія дзеянні нагадваюць псіхалагічную аперацыю, так званую «мяккую» сілу: здаецца, нічога страшнага, дзіцячыя свавольствы, а ў выніку спрацоўвае як бомба запаволенага дзеяння», — выказала сваю думку Лебедзева.

Праўладны канал «Графач» асадзіў Прахіна і кампанію.

«Скажу адно: бегчы скардзіцца на расійскую публіку на беларускія ўлады — гэта поўны зашквар.

Калі адмесці шалупіну, прагучала думка — у вярхах беларускай улады нібыта нейкая бел-чырвона-бела-лгбтшняя змова. Расейцам распавядаюць альбо негатыў пра Беларусь, альбо пра адсутнасць кантролю над сітуацыяй», — напісаў аўтар канала. З ім пагадзіліся і некаторыя супрацоўнікі АНТ.

Канцэрт, куды запрасілі Дзім Дзімыча, павінен адбыцца 9 ліпеня. 

Сёння, дарэчы, стала вядома, што кампанія «Флагман М'юзік», якая прасоўвае Дзім Дзімыча, падала на даносчыцу Вольгу Бондараву судовы пазоў аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі.

Каментары5

  • даведка
    08.07.2024
    Я думал, что это Дим Димыч целуется с итальянкой https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/345749/
  • Take it easy, guy
    08.07.2024
    Прахін, пад вашага тнп не патрэбна міна, яно ўжо самое знутры развальваецца і пра тое расказвае.
  • Индеец
    09.07.2024
    Тима, отличная стрижка!

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне11

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

«Уварваліся з дручкамі». Сведка расказаў, як сілавікі збілі аўтаслесара з Віцебска. Праз год той памёр22

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам5

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму2

18 чалавекам стала млосна ад сцэн жорсткага сэксу падчас оперы ў Германіі19

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак24

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне11

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Галоўнае
Усе навіны →