Спявачка Ала Пугачова ў аўторак прысвяціла пост у інстаграме ракетнаму ўдару па Кіеве, у выніку якога пацярпела найбуйнейшая ва Украіне дзіцячая бальніца «Ахматдзет».
«БОГ цярплівы, але ўсяму ёсць МЯЖА», — напісала яна ў інстаграме, апублікаваўшы фота параненых у бальніцы дзіцяці і яго маці.
Пугачова выступае супраць вайны ва Украіне, але рэдка робіць публічныя заявы, у адрозненне ад яе мужа Максіма Галкіна, які пасля пачатку ўварвання быў абвешчаны ў Расіі «іншагентам». Яны з'ехалі з Расіі.
Пяскоў: На дзіцячую бальніцу ў Кіеве ўпала «антыракета»
Вясною Церцель заявіў, што ва ўкраінскіх бальніцах тэрарысты хаваюцца за спінамі дзяцей. Учора расіяне ўдарылі па «Ахматдзет»
Удар па дзіцячай бальніцы ў Кіеве быў нанесены расійскай ракетай. Вось якія доказы
Расія ўдарыла па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Кіева
Каментары