Надвор'е

Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і залевы сёння, а ДАІ дае рэкамендацыі

На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

У Мінску таксама навальніцы, пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя залевы.

Максімальная тэмпература паветра ад + 20°C па паўночным захадзе да +32°C па паўднёвым усходзе. У Мінску раніцай +16..+18°С, днём + 23..+25°C, вечарам + 18..+20°С.

Рэкамендацыі ад сталічнай ДАІ ў моцны дождж

У дажджлівае надвор'е аўтааматарам неабходна выбраць правільны хуткасны рэжым, а таксама дакладна выконваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Гэтыя правілы нам дыктуе ў першую чаргу мокрае асфальтавае пакрыццё, на якім рэзка павялічваецца тармазны шлях.

Пры трапленні ў паласу дажджу трэба адразу ж плаўна зменшыць хуткасць і ўстрымацца ад рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. Паркаваць свае аўтамабілі пры моцным дажджы неабходна ўдалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.

Калі непагадзь заспела ў асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Трэба павольна перастроіцца ў крайні правы шэраг ці з'ехаць на абочыну і спыніцца. Нялішнім будзе ўключыць аварыйную сігналізацыю.

Перасоўвацца па дарогах рэкамендуецца з уключаным блізкім святлом фар. Пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў неабходна павысіць увагу.

Каментары

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень1

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікаў прымушаюць паведамляць, чым яны занятыя на «фортачках» 4

Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры 

Былы кіраўнік СТБ Казакоў адрэагаваў на інтэрв'ю Лукшы3

Польскія дактары дасталі з беларуса кулю, якой у яго стралялі ў 2020 годзе1

Анджэліна Джолі сустракаецца з модным рэперам, маладзейшым за яе на дзевяць гадоў1

У Гродне абрабавалі амерыканцаў — скралі папулярны дарагі прэпарат6

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?4

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень1

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень

Галоўнае
Усе навіны →