Грамадства1313

Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за капейкі беларускія вёскі

«Хай у вас там будзе лецішча, 40-50 сотак».

Лукашэнка ў Александрыі. Фота: яго прэс-служба

На святкаванні Купалля ў Александрыі 6 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ў прамове да гасцей прапанаваў за бесцань зямлю ў неперспектыўных вёсках:

«Паважаныя беларусы і самыя блізкія нашы сябры з Украіны і Расіі, падумайце над маёй прапановай аб куплі за грошы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых неперспектыўных вёсках.

@nashaniva Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларусьновости #политика #александрлукашенко ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Вы ведаеце, што вёска ў нас выратаваная. Мы будуем больш за паўтары тысячы аграгарадкоў, ужо вызначана, дзе яны будуць. У нас засталіся сярэднія і зусім маленькія вёсачкі, дзе раней жыло шмат-шмат людзей. Гэта ж выдатныя месцы, цуд месца. Яны не павінны загінуць — вось гэтыя сярэднія вёсачкі, маленькія. А хто іх адновіць, хто іх захавае? Мы з вамі!»

«Хай у вас там будзе лецішча. Бо гэта 40-50 сотак зямлі-гэта немалы кавалак. У горадзе ці каля горада вы ў лепшым выпадку атрымаеце ўсяго шэсць сотак для гэтага дачнага ўчастка. А тут 40-50», — рэкламаваў Лукашэнка. 

І заклікаў скупляць вёскі цяпер, бо заўтра іх ужо не будзе — разбяруць.

Каментары13

  • Раскулачаны
    07.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Няма пытанняў
    07.07.2024
    Хай прадае палякам ці літоўцам, ну і украінцам з Галіччыны ў разрахунак за ракетны ўдар. Толькі гэтага ня будзе. Чарговае абалваньваньне як з прыватызацыяй жылога фонду, а потым з пераводам у арэнды статус і г.д. Усе "мнагахадовачкі" папаўнення бюджэта дзе 2/3 складаюць пенсіі енералаў пясчаных кар'ераў і мянтоўскіх беспрыдзельшчыкаў даўно вядомыя. Можа толькі свае Дразды прадаваць, іншага варыянта ў яго не засталося
  • Лёлик
    07.07.2024
    Не разрахунак, а разлік. А пры чым тут западэнцы да ракетных удараў? І чым літоўцы лепей за рускіх?

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной34

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →