Грамадства11

У Мінску мужчына два гады абкрадаў кватэры, залазячы ў іх праз вокны

Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе пра раскрыццё серыі кватэрных крадзяжоў, якая пачалася ў маі 2022 года і працягвалася да нядаўняга часу. Серыя была аб'яднаная адзіным почыркам, характэрным для злачынцы. 

Фота: Следчы камітэт

У 2022 годзе ў міліцыю звярнулася сям'я, якая выявіла прапажу з кватэры упрыгожванняў і грошай. Пацярпелыя паведамілі, што акно, пакінутае перад выхадам з дому на праветрыванне, чамусьці адкрылася насцеж.

Наступны выпадак адбыўся праз некалькі месяцаў у доме па вуліцы Кахоўскай. Сям'я, ад'язджаючы на выходныя, таксама пакінула вокны на праветрыванне. Пасля прыезду дадому людзі заўважылі, што ў кватэры хтосьці быў, а неўзабаве выявілі і адсутнасць каштоўнасцяў. Калі пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю, то даведаліся, што суседнюю кватэру таксама абкралі.

Фота: Следчы камітэт

Усе тры эпізоды аб'ядноўвала некалькі аднолькавых дэталяў — абкрадзеныя кватэры знаходзіліся на першым паверсе, спосаб пранікнення ў жыллё быў праз акно, пакінутае на праветрыванне, а знікалі ў асноўным толькі каштоўнасці або грошы.

Пасля двайнога крадзяжу ў жніўні злодзей стаіўся аж да сакавіка 2023 года. У гэтым месяцы ў міліцыю зноў пачалі паступаць паведамленні аб знікненні каштоўнасцяў.

«Амаль ідэнтычная карціна злачынстваў канчаткова пераканала следства, што крадзяжы, якія адбыліся, — справа рук аднаго чалавека. Ужо ў пачатку 2024 года супрацоўнікі міліцыі затрымалі меркаванага кватэрнага злодзея. Ім аказаўся 39-гадовы жыхар сталіцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: Следчы камітэт

Аказалася, мужчына раней ужо адбываў пакаранне за крадзеж. Пасля вызвалення ён вярнуўся да злачыннага промыслу: набыў адмычкі, адвёрткі, а таксама спецыяльны лом, пасля чаго пачаў пошукі адпаведных кватэр. Выбіраў ён выключна жыллё на першым паверсе, пакінутае гаспадарамі на праветрыванне.

Фота: Следчы камітэт

Падазраванаму доўга ўдавалася хавацца таму, што скрадзеныя рэчы ён адразу вёз да сваякоў у іншы горад, а астатняе збываў праз сужыцельку. Пры ператрусах некаторыя ўпрыгажэнні і асабістыя рэчы пацярпелых знайшлі ў бацькоў і былой жонкі абвінавачанага.

На допытах затрыманы катэгарычна адмаўляў сваю віну.

«Паводзіў сябе вельмі дзёрзка і самаўпэўнена, на выстаўляныя доказы ў яго заўсёды меўся важкі контраргумент. Акрамя таго, ягонае блізкае асяроддзе таксама не прызнавала той факт, што ім было вядома пра незаконны заробак сваяка», — дадалі ў Следчым камітэце.

Усяго з 2022 па 2023 год фігурант, як сцвярджаецца, абакраў пяць кватэр на суму больш за 20 тысяч рублёў. Мужчыну выстаўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 205 (крадзеж, здзейснены ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. Ён узяты пад варту.

Каментары1

  • иногда не до законов -
    15.07.2024
    дадалі ў Следчым камітэце

    когда и как
    по образу чего преподобия
    возник т.н. СК - т.е. еще одна структура над структурой

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →