У Беларусі заблакавалі сайт незалежнага каталіцкага праекту Katolik.life
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да незалежнага праекту Katolik.life, які распавядае пра жыццё каталікоў

«Мы ўдзячныя Богу, што апошнія гады нам удавалася распавядаць пра «каталіцкае жыццё» — такое, якім яно ёсць у рэальнасці. На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі», гаворыцца ў паведамленні, якое з’яўляецца пры спробе зайсці на сайт. Яшчэ раней доступ да рэсурсу быў заблакаваны ў Расіі.
Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя — мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай «каталіцкага жыцця»», — піша Katolik.life.
Партал нагадвае, што яго тэксты перадрукоўвалі нават дзяржаўныя СМІ.
Цяпер чытаць Katolik.life у Беларусі можна з дапамогай VPN і ў сацсетках.
«Увесь кантэнт стварае толькі адзін чалавек у вольны ад працы час і ўспрымае гэта як служэнне Богу і людзям. Мы працягнем рабіць гэта і далей», — адзначае Katolik.life.
Каментары
Darečy, ruskamoŭnaja viersija NN pavinna być zniščana.