Яму было 76 гадоў.
Леанід Мацвеевіч Гуцін нарадзіўся 16 чэрвеня 1948 года ў Гомелі.
У 1974-м скончыў Беларускую кансерваторыю. Быў выкладчыкам мінскіх дзіцячых музычных школ №5 (з 1977 г.), №6 (з 1984 г.).
Працаваў у сімфанічным, вакальна-сімфанічным, камерна-вакальным і камерна-інструментальным жанрах, пісаў музыку для дзяцей. Сярод твораў: дзве сімфоніі (1973, 1982), сімфанічная паэма (1978), кантаты «Памяць» на словы Р.Тармолы і Л. Дайнекі (1973) і «Песні юнацтва» на словы Э. Агняцвет (1975), саната для фартэпіяна (1977), вакальны цыкл «Песні беларускага Палесся» на народныя тэксты для барытона і народнага аркестра.
Разам з Ігарам Паліводам быў аўтарам «Раймонды».
Каментары