Грамадства99

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Станіслава Шапеля вінавацяць у тым, што ён згадзіўся быць кур'ерам для «арганізацыі, якую курыравала СБУ». Цяпер ён ужо адбывае пакаранне — за махлярства.

Станіслаў Шапель. Скрыншот з фільма АНТ

Станіслаў Шапель родам з вёскі Анеліна Быхаўскага раёна, але апошнім часам жыў у Магілёве. Хлопцу 18 гадоў. Ён паходзіць са шматдзетнай сям'і, мае малодшую сястру і старэйшага брата. Маці гадавала іх адна.

Шапель быў адным з удзельнікаў фільма «Дзеці на прыцэле» на АНТ. Там яго прадставілі як агента ўкраінскіх спецслужбаў — маўляў, хлопец запісаў відэа, што «гатовы працаваць супраць ФСБ і Пуціна».

Згодна з фільмам АНТ, у студзені 2023 года хлопец (тады яму было 16 гадоў) з небагатай сям'і шукаў працу ў інтэрнэце. Ён натрапіў на махляроў, якія прапанавалі працу кур'ерам — забіраць і перавозіць грошы.

Для таго, каб узяць Шапеля на кручок, змусілі Станіслава запісаць відэа, на якім ён заяўляе, што падтрымлівае Украіну і быццам бы згаджаецца працаваць для СБУ.

Станіслаў Шапель. Скрыншот з фільма АНТ

«Я, Станіслаў Шапель, Магілёў. Выступаю супраць вайны ва Украіне і Пуціна. Падтрымліваю Украіну. Гатовы працаваць супраць ФСБ і пуцінскага рэжыму, перадаваць даныя дыслакацыі расійскіх войскаў і аказваць іншую дапамогу ў вайне супраць Расіі. Буду спансіраваць і працаваць на СБУ. Слава Украіне!» — гаворыцца на відэа.

Сапраўдная пазіцыя хлопца пры гэтым невядомая.

Пасля гэтага Шапеля арыштавалі і абвінавацілі па самай цяжкай, 4-й частцы артыкула 209 КК — махлярства. Суд адбыўся ў маі 2024-га. Дакладны прысуд невядомы, тэрмін можа складаць ад 3 да 10 гадоў калоніі са штрафам.

Пасля гэтага беларускія спецслужбы вырашылі раскруціць украінскую тэму, згадалі і Станіслава. Яго абвінавацілі яшчэ па адным артыкуле — «здрада дзяржаве». Цяпер яму могуць дадаць ад 7 да 15 гадоў калоніі.

Суд пачнецца 29 ліпеня 2024 года ў Магілёўскім абласным судзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Anatol Starkou
    15.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    15.07.2024
    По произносимым на камеру словам виден сценарный план КГБ для фильма на ОНТ.
  • даведка
    15.07.2024
    КГБ только мог додуматься обвинить в госизмене того, кто даже в армии не служил.

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца12

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК21

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА5

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

Ваенкар заявіў, што расійскія дэсантнікі ў Курскай вобласці апынуліся ў акружэнні3

Расійскі баксёр і дэпутат Валуеў прыехаў у Жабінку і паблытаў Беларусь з Бранскай вобласцю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца12

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →