На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў
Па стане на раніцу 8:00 перад пераходам Каменны Лог стаіць 16 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт.
Таксама варта ўлічваць, што некалькі аўтобусаў могуць знаходзіцца ўнутры пераходаў: паміж беларускім пераходам і заездам на тэрыторыю Літвы.
Тамсама стаяць 80 легкавых аўтамабіляў і 480 грузавікоў.
У Беняконях аўтобусаў няма, а стаяць 60 легкавікоў і 480 грузавікоў.
На польскай мяжы на пераходзе Брэст стаяць 40 аўтобусаў і 80 легкавікоў. На пагранпераходзе Казловічы — 500 грузавікоў.
У Грыгароўшчыне, на латвійскай мяжы, чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма, а стаяць 430 грузавікоў.
Каментары