Грамадства44

300 даляраў за тур у грыбы, 400 — каб трапіць у закрыты чат аматараў грыбоў: беларускі грыбнік прадае свае веды

Беларус Аляксандр Гарбацэвіч прапаноўвае небанальную для нашай краіны паслугу: тур у грыбы. Але цэны такія, што перад тым, як прачытаць гэты артыкул, лепш сесці на канапу.

Аляксандр Гарбацэвіч. Тут і далей фота з яго інстаграму

Аляксандр вядзе блог у інстаграме, дзе перыядычна публікуе фота і відэа са свайго паспяховага ціхага палявання. Вынікі ўражваюць. Напрыклад, ён можа сабраць ажно багажнік падасінавікаў розных відаў за палову дня.

У адным з відэа мужчына распавядае, што зборам грыбоў займаецца больш за 30 гадоў, з іх апошнія 10 на прафесійнай аснове. А блог вядзе два гады.

Аляксандр кажа, што роўных у выведцы грыбных мясцін яму няма: бо адна справа сабраць грыбы, якія выраслі недзе каля твайго лецішча, і зусім іншае — знайсці іх, калі ты жывеш у Мінску, дзе месяц не было дажджу. Таму вандруе ён у пошуку здабычы па ўсёй краіне. Мужчына сціпла называе сабе найлепшым правадніком у царства лесу.

Сярод паслуг, якія прапануе вопытны грыбнік, найбольш эксклюзіўнае — індывідуальны грыбны тур. Ён гатоў за грошы ўзяць з сабой на ціхае паляванне аднаго, максімум двух чалавек.

— Мы едзем у лес, калі ідзе хваля белых грыбоў або падасінавікаў — калі іх можна сабраць у вялікай колькасці. Падчас паездкі я праводжу для вас навучанне, дзялюся ўсімі сваімі напрацоўкамі, нейкімі нюансамі.

Кошт уражвае: 300 даляраў, калі ехаць аднаму, і 350, калі з сябрам. Але Аляксандр супакойвае:

— Як мінімум траціну ці палову гэтага кошту вы адаб'яце ў гэты ж дзень, таму што вы збераце шмат грыбоў. Палічыце іх па сярэднерынкавай цане, і ў вас выйдзе такая сума. Плюс у вас застануцца веды і грыбное месца, у якое вы можаце паехаць праз два дні і сабраць столькі ж грыбоў.

Аляксандр кажа, што для свайго спакою прыдумаў страхоўку (на выпадак калі нехта збярэ грыбы раней, чым прыедзе ён з удзельнікам тура): калі не атрымаецца сабраць больш за 10 літраў грыбоў, то кошт тура меншае на 50%.

Пры гэтым нельга самому выбраць дату тура — і ўзяць, напрыклад, загадзя адгул на працы пасярод тыдня.

— Я вам пішу, што заўтра мы выязджаем а 4 ці нават а 3 раніцы — у залежнасці ад таго, дзе грыбы. Бо акно магчымасцяў — ад некалькі гадзін да некалькі дзён. Таму майце на ўвазе, што не ўсё так проста.

У каментарыях у Аляксандра спыталі, колькі ён хоча атрымаць за тое, каб проста даць каардынаты грыбнога месца. Грыбнік адказаў, што гэта каштуе 100 даляраў.

Мужчына таксама распавёў, летась яго прасілі зрабіць больш танныя групавыя туры ў грыбы. Але ён адмаўляўся, бо не хацеў, каб сёння ён прывёз 10 чалавек на сакрэтнае месца, а заўтра тыя 10 туды адвезлі сяброў, а тыя яшчэ праз некалькі дзён прывезлі сваіх знаёмых.

— У такім выпадку праз 3 гады там будзе пустыня. Перадаю вітанне тым, хто вазіў аўтобусныя грыбныя туры ў Падмаскоўі, дзе цяпер сапраўды пустыня.

Але сёлета варыянт знайшоўся.

— Мне напісаў мясцовы жыхар з Налібоцкай пушчы. Ёсць лакацыя, куды можна прывозіць групы. Ён увогуле не перажывае, таму што тэрыторыя вельмі дзікая. Не веру, што такое адбылося, але нават я туды адзін не паеду. Там шмат дзікіх звяроў, няма сувязі, афлайн карты крыху глючаць.

Аляксандр плануе, што кошт такога туру будзе прыкладна 100—120 даляраў з чалавека.

Таксама ён вырашыў стварыць прыватны тэлеграм-чат на невялікую колькасць людзей. Там будуць змешчаны два навучальных відэа. Аляксандр абяцае дзяліцца грыбнымі месцамі. Ён прапаноўвае ўдзельнікам падзяліць, хто якія грыбніцы маніторыць, а потым распавядаць, калі пачынаецца грыбная хваля. За тое, каб трапіць у гэты час, трэба заплаціць 400 даляраў.

— Кошт адаб’ецца за два сезоны дакладна. Нават мне пісалі сеці рэстаранаў, якія хочуць набыць 200 кілаграм белых грыбоў. Цэны, вядома, яны прапануюць не вельмі добрыя. Але я сам часам прадаю грыбы на рынку, бо іх шмат, дзяваць няма куды. Можна проста ўзяць прадаўца на працэнт, які будзе прадаваць усе грыбы, якія мы сабралі камандай. Непасрэдна белых грыбоў на Камароўскім рынку няма ўвогуле ніякіх. Адпаведна, іх можна прадаваць дорага.

Каментары4

  • Абармот
    07.07.2024
    Однако, какие богатые люди живут в Беларуси - 300 баксов за сходить в грибы
  • Нет коррупции
    07.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Праўда
    07.07.2024
    А мне падабаецца, калі людзі зарабляюць на тым, што любяць. Таму ў Александра трэба павучыцца

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»12

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях10

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

У Гродзенскай вобласці вырасцілі гіганцкі бурак ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго7

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →