Грамадства4040

Хто стане новым спікерам Каардынацыйнай рады? Імя фаварыта ўжо вядомае

Андрэю Ягораву дакладна давядзецца саступіць крэсла. Фаварыт на пасаду — Анжаліка Мельнікава.

Анжаліка Мельнікава, фота з фэйсбука

Выбары спікера пройдуць заўтра, 10 ліпеня. Галасаваць будуць 80 сябраў Каардынацыйнай рады. У каго большая кааліцыя, у таго і больш шанцаў правесці свайго кандыдата на пасаду.

Найбольш месцаў у КР атрымалі прадстаўнікі каманды Паўла Латушкі і руху «За свабоду» — 28. Назіральнікі мяркуюць, што менавіта іх прадстаўнік і будзе спікерам (з улікам саюзнікаў у Латушкі будзе больш за 50% галасоў). Але хто?

Сам Павел Латушка не можа — па правілах нельга сумяшчаць працу ў структурах Ціханоўскай і пасаду спікера КР. Юрый Губарэвіч і Уладзімір Астапенка не падыходзяць з той жа прычыны.

Таму ад каманды збіраюцца вылучаць 37-гадовую Анжаліку Мельнікаву. Яна працуе з Латушкам у Народным антыкрызісным упраўленні.

Анжаліка Мельнікава, фота НАУ

Анжаліка Мельнікава нарадзілася ў Нясвіжы. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Да 2018 года была намесніцай генеральнага дырэктара «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», пасля сышла ў дэкрэтны адпачынак. У 2020 яе двойчы затрымлівалі на пратэстах, у выніку сям'я з'ехала з Беларусі.

«Ёсць здольнасці і жаданне. Думаю, што добра справіцца», — коратка патлумачыў выбар на карысць Мельнікавай Губарэвіч.

Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады 2 склікання. Фота: тэлеграм-канал КР / Арцём Прыпісноў

Цяперашні спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў кажа, што іх каманда (13 месцаў у КР) вырашыла не вылучаць кандыдата на спікера і віцэ-спікера. Хаця дыскусія яшчэ ідзе.

Новым спікерам, на думку Ягорава, будзе хтосьці са спісу Латушкі.

Каментары40

  • Не галасі!
    09.07.2024
    Элехтарат, а лепш павый, нягеглы.
  • Вельмі плённа ідзе праца
    09.07.2024
    За месяц спікера во выбралі амаль, і смех і грэх, а паскардзіцца няма каму.
  • Небутерброд
    09.07.2024
    КС 3.0. Лiдэрка 2.0. Болото 1.0.

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага9

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →