Ён набірае 42% галасоў выбаршчыкаў.
Кансерватар Саід Джалілі, былы галоўны перамоўшчык па ядзернай праграме, лідзіруе пасля падліку 8,4 мільёна галасоў на выбарах прэзідэнта Ірана, піша Бі-бі-сі.
На гэты момант ён набірае каля 42% галасоў выбаршчыкаў, што робіць імаверным другі тур выбараў — ён можа адбыцца ў наступную пятніцу.
Кандыдат-рэфарміст, дэпутат іранскага парламента Масуд Пезешкіян, які лідзіраваў у пачатку падліку галасоў, зараз адстае ад канкурэнта на некалькі працэнтаў.
Хоць найвышэйшым кіраўніком іранскай дзяржавы з'яўляецца вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі, які не выбіраецца, а прэзідэнт — другая па значнасці пасада.
Выбары прэзідэнта ў Іране праходзяць датэрмінова — папярэдні прэзідэнт Ібрахім Раісі загінуў у авіякатастрофе 19 мая.
Кандыдатаў на пасаду вызначае Рада вартавых Ісламскай рэвалюцыі. На гэты раз улады не пусцілі на выбары вядомых умераных кандыдатаў.
Каментары