Грамадства55

Стала вядома, хто будзе выконваць абавязкі намесніка Ціханоўскай пасля адстаўкі Кавалеўскага

Рашэнні аб прызначэнні прыняла Святлана Ціханоўская.

Фота: ОСЦ

Уладзімір Астапенка прызначаны в.а. прадстаўніка па замежных справах Кабінета, пасля таго як Валер Кавалеўскі склаў паўнамоцтвы

Рашэнне аб прызначэнні Уладзіміра Астапенкі прыняла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская. Да гэтага часу Астапенка з’яўляўся намеснікам прадстаўніка па замежных справах Кабінета, паведамляе тэлеграм-канал АПК.

Папярэдні кіраўнік Прадстаўніцтва па замежных справах Валер Кавалеўскі падчас пасяджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета склаў паўнамоцтвы.

Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская пракаментавала змены ў кіраўніцтве прадстаўніцтва:

«Удзячная Валеру Кавалеўскаму за тры з паловай гады супольнай працы, спачатку ў Офісе, а потым і ў Кабінеце. Сярод іншага, Валерый Георгіевіч уздымаў пытанне Беларусі на міжнародных форумах і ў арганізацыях, арганізаваў працу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, дапамагаў вырашаць пытанні беларусаў за мяжой.

Сёння на нарадзе Кабінета Валер праінфармаваў пра сваё рашэнне пакінуць пасаду прадстаўніка па замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінеце.

Часова выконваць абавязкі прадстаўніка па замежных справах будзе амбасадар Уладзімір Астапенка, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, які таксама быў намеснікам Валера Кавалеўскага», — гаворыцца ў паведамленні АПК.

Уладзімір Астапенка — дыпламат, кандыдат юрыдычных навук. У 2020 годзе падаў заяву аб вызваленні ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Аргенціне, заявіў пра шматлікія парушэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Беларусі, замацаваных у Канстытуцыі краіны і яе міжнародна-прававых абавязацельствах, відавочныя і грубыя фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары5

  • Нарагатаўся
    26.06.2024
    У гэтай прыдваровай хеўры, як і ў лукашэнскім спектаклі, ўсё выглядае па-сапраўднаму.
  • Таксама агент
    26.06.2024
    Ганна, ўсіх Мгімаўцаў вярбуе спецслужба.
  • Антон
    26.06.2024
    Чисто для вида, реальной работы будет ноль. Этот чел привык сидеть за большим столом и часами болтать по общим вопросам.

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто3

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст прапанаваў два спосабы, як замацаваць людзей на сяле і завабіць у рабочыя8

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла13

У аэрапорце Варшавы ўзарваўся багаж1

Жыхар Бабруйска прыдумаў хітрую схему махлярства і атрымаў 368 тысяч рублёў — усё дзеля гульні на стаўках1

Тры «шахеды» заляцелі ў Беларусь, у небе цяпер і верталёт Лукашэнкі 1

Гарманальная кантрацэпцыя і рызыка развіцця раку: якую сувязь паказалі новыя даследаванні

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

У Расіі рэцыдывіст ростам меншым за 150 см скраў трох кенгуру — аднаго ён хацеў абмяняць на макаку сваёй мары5

У Стакгольме назвалі лаўрэатаў альтэрнатыўнай нобелеўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто3

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто

Галоўнае
Усе навіны →