Удзельнік «Поля цудаў» прыцягнуў у падарунак Леаніду Якубовічу ўкраінскі дрон
Прапаганда вайны ва Украіне не абыходзіць і забаўляльныя шоу на расійскіх тэлеканалах. Расійскі вайсковец, беручы ўдзел у «Полі цудаў» за 10 мая, прысвечаным Дню перамогі, прывёз у падарунак вядучаму Леаніду Якубовічу ваенны трафей, піша «Медуза».
Руфет Рустамаў з горада Навачаркаска, паводле яго слоў, служыць у 150-й стралковай Ідрыцка-Берлінскай дывізіі ў войсках радыёэлектроннай барацьбы. А «эксклюзіўна для Якубовіча» ён прыцягнуў у студыю «дрон праціўніка, пасаджаны «арламі» батальёна РЭБ 150-й мотастралковай дывізіі».
Каментары