Пуцін назваў лічбу выдаткаў на абарону. Невядома, ці праўдзівую — але большую, чым усе думалі
Пытанне велічыні сучасных вайсковых выдаткаў Расіі Пуцін закрануў на сустрэчы з камандуючымі вайсковых акругаў, прадстаўляючы новага міністра абароны.
«Новым міністрам абароны прызначаны Белавусаў Андрэй Рэмовіч… І гэта не ў апошнюю чаргу звязана з тым, што выдаткі на вайсковы складнік растуць.
Нагадаю, што ў сярэдзіне 80-х гадоў сукупныя выдаткі Савецкага Саюза на абарону і бяспеку складалі прыкладна 13%. У 2024 годзе, у бягучым годзе, у нас сукупныя выдаткі на абарону і бяспеку складуць прыкладна 8,7%», — заявіў Пуцін.
Рост вайсковых выдаткаў, паводле слоў Пуціна, «арганічна звязаныя і з грамадзянскімі галінамі вытворчасці».
На ягоную думку, гэта дае «штуршок развіццю прамысловасці ў цэлым, захоўвае і павялічвае працоўныя месцы ў краіне».
«Але гэтыя ўзаемаадносіны паміж так званымі гарматамі і маслам павінны быць арганічна ўпісаныя ў агульную стратэгію развіцця расійскай дзяржавы», — заявіў Пуцін.
Каментары