Вось як яны будуць выглядаць.
Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў, адказваючы на пытанне наконт будаўніцтва метро ў раёне плошчы Бангалор. Пра гэта піша «Мінск-Навіны».
«Будаўніцтва метрапалітэна ідзе па плане. Графік напружаны, але выконваецца. У ліпені будуць завершаны будаўніча-мантажныя работы на трох станцыях, пасля чаго пачнуцца пусканаладачныя работы. Мы ўкладваемся ў тэрміны — да канца года ў Мінску запрацуюць тры новыя станцыі», — сказаў прадстаўнік Мінгарвыканкама.
Сёлета плануецца здаць другі ўчастак трэцяй лініі са станцыямі «Аэрадромная», «Немаршанскі сад», «Слуцкі гасцінец». У далейшым яго развіццё пойдзе ў напрамку Зялёнага Луга, павінны быць пабудаваны станцыі «Парк Дружбы народаў», «Камароўская», «Пярэспа» і «Прафсаюзная».
Каментары