Як даведалася Tribuna.com, 32-гадовы беларускі футбаліст Антон Сарока знаходзіцца ў рэанімацыі. Паведамляецца, што Антон знаходзіцца ў стане комы. Ён хворы на панкрэатыт.
Апошнім клубам Сарокі з'яўляецца «Астравец» з Д2, які ён пакінуў пасля заканчэння мінулага сезону.
Раней форвард выступаў за БАТЭ, мінскае «Дынама», «Гарадзею», «Локерэн» (Бельгія, Д1), «Акжайык» (Казахстан, Д1) і шэраг іншых клубаў.
За зборную Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 7 галоў.
Вядома, што Антон Сарока ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і нават быў арыштаваны на 7 сутак.
Каментары