«Абыходзяцца з намі, як з тэрарыстамі». Беларусу з Сарбоны адмовілі ў валанцёрстве на Алімпіядзе
Ён лічыць, што атрымаў адмову з-за пашпарта.
Беларускі студэнт Сарбоны Дзмітрый Шаляпін даўно марыў папрацаваць валанцёрам на Алімпійскіх гульнях. 19-гадовы хлопец падаў заяўку ў аргкамітэт Гульняў-2024 у Парыжы. Але атрымаў адмову.
Аналагічныя паведамленні ад арганізатараў атрымліваюць і іншыя ўладальнікі беларускіх і расійскіх пашпартоў, піша channelnewsasia.com.
«Яны абыходзяцца з намі як з тэрарыстамі», — адзначыў беларускі студэнт адной з самых прэстыжных ВНУ свету.
Грамадзянка Расіі Дыяна, якая жыве ў Францыі і працуе ў мясцовай кампаніі, зімой атрымала паведамленне, што яе выбралі валанцёрам. Яна нават паспела з'ездзіць на некалькі навучанняў для валанцёраў Алімпіяды-2024.
Але затым яна атрымала яшчэ адзін ліст ад арганізатараў. У ім гаварылася, што жанчына не прайшла праверку бяспекі. У аргкамітэце адзначылі, што не ведаюць канкрэтнай прычыны, але больш не могуць з ёй супрацоўнічаць.
Дыяна расказала, што з ёй звязаліся больш за 20 чалавек, якія атрымалі аналагічныя лісты. Яны думаюць падаць у суд на МУС Францыі. Праблемы з праверкай бяспекі ўзніклі ў дзясяткаў уладальнікаў расійскіх і беларускіх пашпартоў. Яны лічаць, што адмовы ў апошні момант звязаныя менавіта з грамадзянствам.
Вядомы выпадак адмовы жанчыне, якая здала расійскі пашпарт. 45-гадовая расіянка — выкладчыца французскай мовы — пасля пачатку поўнамаштабнай вайны атрымала ў Францыі прытулак. Яна хацела папрацаваць валанцёркай, каб аддаць доўг краіне, якая яе прыняла. Аднак яна таксама атрымала адмову праз праблемы з бяспекай.
У МУС заяўлялі, што праверкі праводзяць усе, у выніку такіх праверак было адсеяна як мінімум 800 чалавек. Канкрэтныя кейсы ў Міністэрстве каментаваць адмовіліся.
Не размаўляць, дыстанцыявацца: ва Украіне выпрацавалі рэкамендацыі па кантактах з беларусамі і расіянамі на Алімпіядзе
Лукашэнка пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе: Набіце ім морду
Скакун Максім Недасекаў пра Алімпіяду: Як беларусы паедуць у Парыж? Дзе будуць жыць? І на пратэсты нельга заплюшчваць вочы
Украіна патрабуе не дапускаць да Алімпіяды-2024 беларуску. У чым пытанне?
Каментары