Грамадства22

Ціханоўская: Сяргея ўвесь гэты час трымаюць у адзіночнай камеры

Апошнімі навінамі, калі іх наогул можна назваць навінамі, Святлана Ціханоўская падзялілася для падкаста Радыё Свабода «Архіпелаг БЕЛАГ».

Святлана Ціханоўская з партрэтам мужа. Фота: ОСЦ

«Я ўпэўнена, што Сяргея спрабуюць запэўніць, што пра яго ўсе забыліся, што не варта было нават лезці», — кажа яна.

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская апісвае ўмовы, у якіх знаходзіцца ў жодзінскай турме ў адзіночнай камеры яе муж Сяргей Ціханоўскі (навін ад яго даўно няма, таму Святлана грунтуецца на звестках, якія даходзілі раней, пакуль сувязь не была страчана):

«Сяргей знаходзіцца ў зняволенні больш за тры гады. І ўвесь гэты час ён у адзіночнай камеры… Больш за год не прымаюць грошы Сяргею, і я ня ведаю нават, ці ёсць у яго зубная паста, туалетная папера, дзе ён гэта бярэ. Але ж людзей, як Сяргей, тысячы ў турмах. І кожны чалавек — гэта боль у сэрцы», — адзначае Святлана Ціханоўская.

Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў выніку правакацыі падчас перадвыбарчага пікета ў Гродне 29 мая 2020 года і праз паўтара года асудзілі на 18 гадоў зняволення. Потым дадалі яшчэ год.

У ліпені 2023 года пасля таго як пайшлі чуткі пра яго смерць сілавікі апублікавалі відэа з камеры з датай 5 ліпеня 2023 года, дзе Ціханоўскі робіць фізічныя практыкаванні і потым есць.

Каментары2

  • Любоўніца Франі
    02.05.2024
    Ну і хто тут пісаў, што Ціханоўскай абыякава да свайго мужа Сяргея, і штот яна фліртуе з кавалерамі свайго офіса, як руская царыца Кацярына-2 ?
    Святлана мужна чакае сканчэння тэрміну зняволення Сяргея і любіць яго, бо ходзіць на спатканні з лідэрамі свету з партрэтам мужа.
  • кругасветка
    02.05.2024
    цяжка ўявіць іх сустрэчу...

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →