Грамадства1212

Чаму дагэтуль ніхто не заняў месца Азарава ў Аб'яднаным пераходным кабінеце?

Летам мінулага года канфлікт і далейшы раскол каманды «Байпол» прывёў да адстаўкі Аляксандра Азарава з пасады прадстаўніка Кабінета ў аднаўленні правапарадку і законнасці. Яго месца дагэтуль ніхто не заняў. У чым прычына і ці будуць тут усё ж кадравыя перамены?

Аляксандр Азараў і Святлана Ціханоўская

Як распавяла «Нашай Ніве» Святлана Ціханоўская, чалавека на месца Азарава шукалі рознымі шляхамі, але пакуль пазіцыя застаецца вакантнай:

«Мы чакалі, што Каардынацыйная рада прапануе альтэрнатыўныя кандыдатуры, шукалі самі. Але знайсці чалавека на гэтую пазіцыю не так проста, бо праз рэпрэсіўную палітыку рэжыму гэты чалавек адразу аказваецца пад максімальным ціскам з боку сілавікоў і прапаганды. Плюс — на ім вялікая адказнасць і вялікія чаканні з боку беларусаў. На жаль, у гэтым кантэксце не стаіць чарга кампетэнтных ахвотных».

Пры гэтым, нягледзячы на адсутнасць прамога прадстаўніка, Кабінет працягвае супрацоўнічаць з профільнымі арганізацыямі.

Каментары12

  • Рытарычнае пытанне
    23.04.2024
    Беларусы - трусы?
  • Пытанне
    23.04.2024
    Як распавялі «Нашай Ніве» ў Офісе Святланы Ціханоўскай...
    «Мы чакалі.../
    А ў "мы" прозвішча ёсць? Даўно задаю пытанне: хто ўваходзіць у склад офіса Ціханоўскай? Ніхто не адказвае.
  • Трэвіс
    23.04.2024
    Пытанне , літаральна на сайце Ціханоўскай пералічаныя прадстаўнікі і дарадцы

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →