Аўто22

Купля аўто з Еўропы і ЗША на замову — неапраўданая рызыка або рэальная магчымасць сэканоміць?

Апошнія тыдні тэма прыгону аўто ў Беларусь на слыху не толькі ў аўтааматараў. Асабліва моцна актуалізавалася размовы пасля таго, як краіны Еўрасаюза пастрожылі экспарт машын у Беларусь. Тым не менш аўтамабілі з Еўропы і ЗША працягваюць масава паступаць у нашу краіну, таму купля аўто на замову па-ранейшаму застаецца актуальнай. «Наша Ніва» падрыхтавала гайд: што трэба ведаць, калі купляеш аўто на замову.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Амерыка або Еўропа?

Еўрапейскі кірунак застаецца найбольш папулярным сярод беларускіх аўтааматараў, але і тэхніка са Штатаў таксама карыстаецца вялікай папулярнасцю. Вызначыцца, што лепей: набыць аўто з Еўропы або ЗША — немагчыма, бо гэта два прынцыпова розныя кірункі, кожны са сваімі перавагамі і недахопамі. Спрэчкі на гэтую тэму сярод аўтааматараў нагадваюць сітуацыю са згушчонкай, калі адны топяць за «Рагачоўскую», а іншыя за «Глыбоцкую».

Еўропа. Не ўсё так проста

На першы погляд, купля аўто ў Еўрасаюзе выглядае куды больш простай задачай, чым у Штатах, але гэта не зусім так. І праблема тут не ў складанасці атрымання візы.

Далёка не кожны прадавец аўто ў Еўрасаюзе гатовы прадаваць аўтамабіль на экспарт у Беларусь. Частка проста не жадае мець дадатковых клопатаў з афармленнем экспарту і вяртаннем ПДВ, а іншыя не могуць гэтага зрабіць, бо іх банк не прымае плацяжы з Беларусі. У тым ліку праз гэта даводзіцца звяртацца па дапамогу да пасярэднікаў.

Кампаній, якія за ўзнагароду дапамогуць набыць аўто ў дылера або з аўкцыёнаў, хапае. За свае паслугі яны бяруць ад 800 да 1500 рублёў. Але арыентавацца варта не на кошт паслугі, а на фінальную суму, у якую абыходзіцца абраны вамі аўтамабіль. Выніковы кошт таго самага аўто, набытага праз пасярэдніка, які ацэньвае свае паслугі ў 800 рублёў, лёгка можа аказацца большым, чым у кампаніі, якая возьме 1500 рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сачыце за лічбамі

Варта звяртаць увагу і на кошт дастаўкі, які агучвае фірма-пасярэднік. Розніца ў цане можа дасягаць некалькі сотняў еўра.

Кожная такая беларуская кампанія мае фірму-партнёра ў Польшчы, Літве або Германіі. Менавіта яны выкупаюць абраны вамі аўто, напрыклад, на нямецкім сайце mobile.de і перапрадаюць яго вам са сваёй камісіяй, але ўжо па цане нета (без ПДВ). Памер камісіі можа даволі моцна адрознівацца, што куды больш паўплывае на канчатковую цану аўто ў Беларусі, чым розніца ў кошце паслуг кампаніі, у якую вы звярнуліся. 

Таму перад тым, як заключыць дамову, варта папрасіць кампанію падлічыць прыблізны выніковы кошт аўто з улікам усіх выдаткаў «пад ключ».

Што тычыцца куплі аўто з еўрапейскіх аўкцыёнаў, то схема мала чым адрозніваецца ад пакупкі з mobile.de. Адзінае, што калі ў выпадку з mobile.de часам можна знайсці прадаўца, які прадасць аўто ў Беларусь, то з аўкцыёнам так не атрымаецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота «Наша Ніва»

Удзельнічаць у таргах маюць права толькі еўрапейскія фірмы. Таму набытыя з аўкцыёнаў машыны праходзяць праз фірму-пракладку, якая выкупае іх на аўкцыёне на сваё імя, а пасля перапрадае пакупнікам з Беларусі.

Купля аўто з аўкцыёну мае свае перавагі і недахопы. Плюсы: там прадаюць вельмі шмат аўто ад лізінгавых і страхавых кампаній, якія нельга знайсці ў адкрытым продажы. Апроч таго, гэта добрая магчымасць сэканоміць 5-15% ад кошту аўто ў параўнанні з mobile.de.

Мінусы: машыну вы атрымаеце не так хутка, як пры куплі ў дылера. Ад моманту куплі на аўкцыёне да дастаўкі ў Беларусь праходзіць месяц-паўтара. 

Літва

Хоць Літва і з'яўляецца часткай Еўрасаюза, гэтую краіну можна вылучыць асабняком, бо яна даўно з'яўляецца перавалачнай базай для машын з краін Заходняй Еўропы. У адрозненне ад тых жа Германіі, Бельгіі або Нідэрландаў большасць прадаўцоў патрыманых аўто ў Літве з радасцю прададуць машыну на экспарт у Беларусь. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таму ў Літве беларусы набываюць аўтамабілі, як самастойна, так і з дапамогай пасярэднікаў. У гэтай балтыйскай краіне перапрадаецца шмат аўто, якія літоўцы оптам выкупаюць у лізінгавых і страхавых кампаній па ўсёй Еўропе.

ЗША — без памагатых не абысціся

Амерыканскі рынак мае сваю спецыфіку. З аднаго боку, там прадстаўлены шэраг мадэляў, якіх няма на еўрапейскім рынку, а з іншага — вельмі мала ўніверсалаў, амаль цалкам адсутнічаюць кампактныя мінівэны. Сярод сучасных аўто амаль не засталося машын з дызельным рухавіком.

Апроч гэтага, калі з Еўропы ў большасці выпадкаў да нас вязуць аўто без пашкоджанняў, то са Штатаў — наадварот. За выключэннем адзінкавых выпадкаў, усе аўто будуць пасля ДТЗ, патопу або іншых пашкоджанняў.

У адрозненне ад Еўропы, набыць самастойна аўто ў ЗША цалкам немагчыма, бо амерыканскія аўкцыёны заблакавалі акаўнты карыстальнікаў з Беларусі і Расіі больш за два гады таму. 

Адзіная магчымасць купіць аўто са Штатаў — звяртацца да фірм-пасярэднікаў. За свае паслугі яны бяруць ад 600 да 1200 рублёў, але як і ў выпадку з кампаніямі, якія займаюцца аўтамабілямі з Еўропы, галоўнае — канчатковы кошт усіх выдаткаў, а не толькі тая сума, якую вы заплаціце беларускаму ІП або юрыдычнай асобе.

Іншы вельмі важны момант, які трэба разумець тым, хто хоча набыць аўто са Штатаў — такі варыянт лепш пасуе тым, хто сам цяміць у машынах і зможа цвяроза ацаніць узровень пашкоджанняў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Падыдзе не ўсім

Сітуацыі, калі менеджар кампаніі неадэкватна ацэньвае ўзровень пашкоджанняў, праз што сума меркаванага рамонту можа быць нават у некалькі разоў большая, чым на момант папярэдніх разлікаў, не рэдкасць.

Іншы важны момант, да якога трэба быць гатовымі — складанасці з аплатамі з Беларусі ў ЗША. Калі заплаціць за набыты ў Еўрасаюзе аўтамабіль можна наўпрост на рахунак прадаўца або еўрапейскай фірмы-пасярэдніка, то пераводы з Беларусі ў ЗША не ходзяць зусім. Аплаціць наяўнымі, як у некаторых выпадках пры самастойнай куплі ў Еўропе, таксама не атрымаецца.

Разлічыцца з аўкцыёнам напрамую можна толькі калі ў вас ёсць замежны рахунак, напрыклад, у Польшчы. У іншым выпадку давядзецца плаціць праз трэція краіны. Найбольш папулярным на цяперашні момант з'яўляецца разлік праз Казахстан. 

Іншы важны момант — тэрмін дастаўкі. Дастаўка машыны са Штатаў займае ад 2 да 3,5 месяцаў. Такім чынам, з улікам часу на рамонт ездзіць на аўто, набытым на замову ў ЗША, вы зможаце не раней чым праз тры месяцы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ці варта столькі чакаць і рызыкаваць?

Тым не менш пры граматным падыходзе ўсе вышэй апісаныя рызыкі акупляюцца, калі параўноўваць кошт аўто на рынку Беларусі з тым, што можа атрымацца пры куплі аўто на замову.

На аўто коштам ад 15-20 тысяч даляраў выгада можа скласці ад $2500 да $4000. 

І чым даражэйшы аўтамабіль, тым большая будзе розніца. На аўто коштам 40-60 тысяч даляраў эканомія можа дасягаць і 10 тысяч даляраў. 

Апроч гэтага, у Штатах куды прасцей набыць аўто з малым прабегам, чым у Еўропе. 

Каментары2

  • парен
    15.04.2024
    со сгущенкой уже давно всем умным понятно.  Какие бы не были вкусовые предопчтения, одно то что Рагочев и его окололицы уж очень сильно пострадали от аварии на ЧАЭС ( и не надо мне тут писать про полураспад и чЫстейшие земли) однозначно Глубокое. 
    Сомневаюсь что полуживой Глубокский МКК откуда то издалека закупает сырье...  

  • Рыцё
    15.04.2024
    Можна купіць у Польшчы на пляцоўцы дзе прадаюць на эксрарт і вяртаюць ват. Польскія аўто , маю на увазе купленыя упершыню у Польшчы, і каторыя абслуговаліся у Польшчы маюць шмат пераваг перад немяцікімі і французскімі

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →