Грамадства1414

«У месяц выходзіць 2500 еўра». Лідар «Альтэрнатывы» цяпер жыве ў Бельгіі і працуе клінерам

Лідара грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алега Корбана затрымалі ў кастрычніку 2020 года і асудзілі па народным 342-м артыкуле на паўтара года зняволення — але ўмоўна. Пасля пагашэння судзімасці ён пераехаў з сям’ёй у Бельгію, дзе цяпер працуе клінерам, зарабляючы каля 2500 еўра ў месяц.

У гутарцы з «Нашай Нівай» мужчына распавёў, як перад самым ад’ездам ледзь зноў не загрымеў за краты, як другі год жыве з сям’ёй у пакойчыку лагера для ўцекачоў і чаму пакуль не хоча «вялікай» палітыкі. 

Алег Корбан. Тут і далей — фота з асабістага архіва героя.

«Два месяцы прасядзеў з Максімам Знакам»

У СІЗА Алег Корбан прабыў роўна паўгода. Адным з самых яскравых момантаў называе суседства з палітвязнем-адвакатам Максімам Знакам, з якім яны шмат размаўлялі, гулялі ў «Што? Дзе? Калі?». 

«Я Максіма да гэтага асабліва не ведаў. Чуў, што ён у студэнцкім асяродку займаў вядучыя радкі па папулярнасці. Калі мы ўжо крыху пасядзелі разам, я зразумеў, чаму так. Ëн вельмі цікавы, разбіраецца ў розных сферах», — расказвае Алег.

На судзе, які праходзіў у закрытым рэжыме, суддзя нечакана агучыла «паўтара года пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай».

Алег кажа, што не чакаў такога выраку. Звязвае больш чалавечы, па беларускіх мерках, прысуд з некалькімі фактарамі:

«Ішлі размовы са следчымі органамі — не скажу, што мы знайшлі агульную мову. Але я даводзіў ім сваю пазіцыю: што ў палітычным працэсе 2020 года асабіста я камандай «Альтэрнатывы» не ўдзельнічаў — не было ад нас ні заклікаў, ні блогерства, нават не прымалі ўдзел у якасці назіральнікаў за выбарамі. Толькі што пэўны час збіралі ахвяраванні на тых, хто пацярпеў ад міліцэйскага гвалту. Ну, і другі момант: я цалкам прызнаў віну па 342-м артыкуле».

Пасля выхаду на волю Алег сумленна чакаў, калі стане выязным з краіны. Літаральна за месяц да гэтага здарыўся інцыдэнт, які мог паставіць крыж на ўсіх планах сям’і. 

«Быў сакавік, я шпацыраваў недалёка ад Драздоў, каля Мінскага мора. Там яшчэ побач аквапарк. Рабіў там розныя здымкі для сябе. А побач на той момант праходзіла сустрэча Лукашэнкі з хакейнай камандай. І па ўсім перыметры хадзілі людзі ў цывільным. Мяне заўважылі, падышлі, праверылі дакументы, тэлефон забралі. Звычайна, калі я выбіраўся ў цэнтр, то асноўны тэлефон з сабой у мэтах бяспекі не браў, толькі «чысты», без падпісак. А тут я быў на ўскраіне і не думаў, што можа нешта здарыцца.

У выніку мяне адвезлі ў РУУС, склалі пратакол за захоўванне экстрэмісцкага матэрыялу і прысудзілі 15 сутак. Я трапіў на Акрэсціна, зноў прайшоў праз допыты, размовы, пытанні, чаму я апынуўся побач з прэзідэнтам, допыт на паліграфе.

Калі шчыра, я думаў, што не выйду адтуль. Але мяне выпусцілі. Прыкладна праз месяц я стаў выязным. Сабраў усе докі і праз адну праграму паехаў у Грузію на тры месяцы — і ўсё, больш не вярнуўся. Жонка на той момант таксама была ўжо там».

«У Бельгіі мы бачым большую бяспеку»

Пасля Грузіі сям’я Корбанаў крыху пажыла ў Турцыі і потым вырашыла рухацца ў бок Бельгіі.

«У Бельгіі мы бачым для сябе большую бяспеку, бо краіна знаходзіцца падалей ад магчымай зоны канфлікту (я маю на ўвазе расійскую агрэсію). Тут няма дыскрымінацыі беларусаў. Плюс мясцовыя падобныя да нас па менталітэце, мне падаецца. Ну і тут усё ж офіс Еўрапарламента, улады прызнаюць і паважаюць нашу дэмакратычную супольнасць».

На сустрэчы ў Еўрапарламенце

Алег з жонкай і дачкой адразу падаліся на ўцякацтва. З восені 2022 года яны жывуць у лагеры для ўцекачоў з яшчэ 750 чалавекамі з усяго свету. Сярод беларусаў яны адзіныя. 

На сям’ю ім выдзелілі асобны пакой: гатаваць ежу там нельга. Прыбіральня ж — агульная для ўсіх, на першым паверсе. У Бельгіі існуюць некалькі тыпаў лагераў — з выплатай грашовай дапамогі ці з забеспячэннем харчавання. У выпадку Корбанаў — другі варыянт: іх кормяць тройчы на дзень, а таксама бясплатна выдаюць усе неабходныя лекі і побытавую хімію.

Адзін з прыёмаў ежы ў лагеры.

Другая дачка нарадзілася ў эміграцыі

«Мы кандыдаты на статус уцекача. Чакаем апошняе інтэрв’ю, пакуль маем так званы часовы дазвол на жыхарства з правам на працу. Ведаем, што некаторыя чакаюць рашэння па статусе да пяці год, але верым, што ў нашым кейсе справа вырашыцца хутчэй. Можна было б пачаць здымаць кватэру (па коштах яны тут нармальныя адносна іншых краін — прыкладна 1000-1200 еўра разам з камуналкай), але тут без ID і статусу зрабіць гэта даволі складана. Пакуль што знаёмімся з мясцовай інфраструктурай, як тут што ў іх. Прызвычайваемся, што крамы па нядзелях не працуюць ці што вузкаспецыялізаванага лекара можна чакаць некалькі тыдняў і нават месяцаў».

Восем месяцаў таму ў сям’і адбылося папаўненне: у Алега з жонкай нарадзілася другая дачка. Па словах суразмоўцы, уся медыцынская дапамога, абследаванні, вітаміны, дый самі роды для іх таксама былі бясплатныя. Апошні месяц тэрміну цяжарнай жонцы нават арганізоўвалі таксі да шпіталя і назад.

«Ніякіх страхаў наконт таго, як пракармлю дваіх дзяцей, у мяне не было. Дзе першае, там і другое, як кажуць. Нягледзячы на вялікую колькасць мігрантаў усё ж Бельгія — краіна магчымасцяў, калі ты гатовы працаваць і не сядзець дома. Жонка прайшла працэс родаў тут і ў Беларусі. І калі шчыра, гэта неба і зямля: ветлівы персанал, сучаснае абсталяванне. Прытым што мы жывем у правінцыі».

Пасля выпіскі з радзільні.

Гадзіна працы клінерам — 13,5 еўра

Праз чатыры-пяць месяцаў усе кандыдаты на ўцякацтва атрымліваюць права на працу. Аднак гэта не абавязак.

«Спачатку я не спяшаўся працаўладкоўвацца: хацелася падвучыць мову, плюс у мяне заставаліся праекты па грамадскай дзейнасці, прававое кансультаванне новых валанцёраў з дваровых супольнасцяў. Але я паглядзеў на іншых у лагеры і зразумеў, што гэта не так складана, гэта новы досвед, у якім сябе трэба паспрабаваць. Плюс мясцовыя ўлады не ўтрымліваюць ва ўцекачоў з заробку ніякія грошы. Мабыць, гэта звязана з тым, што на некваліфікаваную працу тут не хапае кадраў».

Алег уладкаваўся адразу ў дзве клінерскія канторы — дзяржаўную і прыватную. За гадзіну спецыяліст там атрымлівае каля 13.5 еўра. Калі працаваць 40 гадзін на тыдзень, то выйдзе 2500 еўра на месяц.

«У канцы месяца дадаткова могуць выплаціць прэмію: як грашыма, так і талонамі на ежу, у залежнасці ад кампаніі».

Суразмоўца кажа, што спачатку ў яго ішоў складаны працэс прыняцця: як гэта — пасля палітычнай кар’еры звярнуць зусім у іншы бок? Але цяпер ён не бачыць нічога дрэннага ў сваіх новых абавязках. 

Цікавы факт: шмат якія бельгійцы рэдка гатуюць ежу дома, таму іх кухні амаль заўсёды як новыя. Асноўны акцэнт для клінераў — знішчыць пыл, памыць падлогі. Да заробку дадаецца страхоўка, электраровар ці праязны на транспарт.

Вясна ў Бельгіі

«Не маю цікаўнасці ўваходзіць у рознага кшталту аб’яднаныя кабінеты»

Старэйшая дачка Алега пайшла ў падрыхтоўчую школу — ён возіць яе на заняткі на ровары. Навучанне там адбываецца на нідэрландскай. Агулам у рэгіёне актыўна ўжываюць тры мовы: нідэрландскую, французскую і англійскую. Алег пакуль падцягвае апошнюю, для многіх відаў працы яе дастаткова.

У актыўнай палітыцы Корбан сябе пакуль што не бачыць. 

«Мы ў добрых стасунках з Анатолем Лябедзькам, нядаўна ў Еўрапарламенце была сустрэча, дзе прысутнічала ў тым ліку АГП. Мы падтрымліваем кантакт, але я не маю цікаўнасці да канкрэтнай палітычнай дзейнасці, напрыклад, уваходзіць у рознага кшталту аб’яднаныя кабінеты. Пакуль што я не бачу святло ў канцы тунеля ў гэтым супрацьстаянні. Максімум — магу ў грамадскім сектары ўдзельнічаць, дапамагаць камусьці, кансультаваць.

Можа, мне трэба адпачыць, можа, у будучыні змагу паспрабаваць сябе ў палітыцы ў Бельгіі. Але сёння пакуль што не. Зусім я рукі не апусціў, некаторыя рэчы і ў Беларусі працягваю каардынаваць, але не магу гэта афішаваць па зразумелых прычынах».

Мінімум раз на месяц сям’я выпраўляецца ў вандроўкі па Бельгіі.

«Мы робім сабе такі падарунак. На 2-5 дзён нешта здымаем — ці гатэль ці апартаменты ў розных кутках. Такая змена абстаноўкі вельмі дапамагае», — кажа Алег. Пакуль у ім яшчэ цепліцца надзея на магчымае вяртанне — усё ж у іх у Беларусі, як мінімум, засталася кватэра і два сабакі.

На вакзале ў у Антвэрпэне

«Я з тых, хто вярнуўся б на радзіму, як бы мы тут добра не ўладкаваліся. Канечне, залежыць ад таго, колькі пройдзе часу. Можа, праз год-тры я ўжо не буду гатовы — стану проста беларусам, які жыве ў Бельгіі, і ўсё».

Каментары14

  • Антилук и не БЧБ
    13.04.2024
    Пускай расскажет БЧБэшникам, топящим за единую "мову", как там "несчастным" бельгийцам живётся с 3-мя государственными языками.
  • Имя
    13.04.2024
    Нация оказывается может быть и на 3 языках
  • Макар
    13.04.2024
    Имя, нашли пример, так там России нет, по-этому и 3 языка. В Беларуси официально 2, и вы будете утверждать, что так оно и есть? И в Бельгии будет так же, если её оккупирует Россия, хоть десять языков продекламируйте, а будет один, русский.

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага13

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру4

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг16

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску77

У спа-зоне аквапарка «Лебядзіны» здарыўся пажар

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу8

Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год2

Трамп прызначыў паслом у Францыі Чарльза Кушнера. Яго маці арганізавала знакамітыя ўцёкі з гета ў Навагрудку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага13

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →