Здарэнні22

26-гадовая паляшучка за шэсць месяцаў зрабіла 42 тысячы ставак у анлайн-казіно

У выніку суд забараніў маці дваіх дзяцей тры гады наведваць анлайн-казіно і ўдзельнічаць у азартных гульнях.

26-гадовая дзяўчына з Лунінецкага раёна працавала прадаўцом. Высветлілася, што яна прысабечыла выручку крамы на 9 тыс. рублёў, частку патраціўшы на стаўкі ў анлайн-латарэі.

Дзяўчына, маці дваіх дзяцей, перыядычна брала ў касе крамы грошы, якія пераводзіла на сваю банкаўскую карту, пасля чаго рабіла стаўкі ў анлайн-латарэях, паведамляе Генпракуратура.

Яна траціла на азартныя гульні і свой заробак, узяўшы крэдыты ў трох розных банках. Муж пра гэта нічога не ведаў, паверыўшы па тлумачэннях жонкі, што тая аддала грошы знаёмым у доўг.

Сваімі дзеяннямі жанчына паставіла сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, бо значная частка заробку трацілася на анлайн-гульні і вылічэнні ў кошт пакрыцця шкоды па крымінальнай справе.

З 11 ліпеня 2023 года па 31 студзеня 2024 года дзяўчына зрабіла больш за 42 тысячы гульнявых ставак.

У выніку суд, па ініцыятыве мясцовай пракуратуры, абмежаваў дзяўчыну ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін 3 гады.

Каментары2

  • бабруйчанін
    04.04.2024
    Заблакаваць анлайн- казіно у рБ магчыма ?? Ці гэта прыуладныя казіно??
  • ваза вага
    04.04.2024
    бабруйчанін, здурнеў? Ты амаль прапанаваў зачыніць усе табакеркі ці нават цэлы табак-інвест!

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Чыце адкрылі драўляную прыбіральню, якую мясцовыя чакалі два гады, але карыстацца ёю пакуль забаранілі10

«Самы час адмыць грахі». Баранавіцкі завод парашкоў зрабіў сэксуальную калабарацыю18

У Керчанскім праліве трэснулі напалам і тонуць адначасова два расійскія танкеры10

Беларусь і Аман плануюць адкрыць авіярэйс1

Мядзведзеў заявіў пра магчымую акупацыю новых рэгіёнаў суседніх краін13

Даследчыца фальклору — пра спевы, якія ратуюць у эміграцыі, старавераў і беларускі парадокс19

Дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык» будуць судзіць за ўдзел у маршах пратэсту10

Навукоўцы знайшлі ў сэрцы «міні-мозг». Што гэта азначае?8

У Іране затрымалі спявачку, якая праспявала без хіджаба. Але нечакана яе адпусцілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ3

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →