Эканоміка

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

Расія ў сакавіку павялічыла імпарт бензіну з Беларусі, каб зменшыць рызыку дэфіцыту на ўнутраным рынку з-за пазапланавых рамонтаў на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах пасля нападаў беспілотнікаў, піша Reuters.

 Мазырскі НПЗ. Фота: сайт прадпрыемства

Звычайна Расія зʼяўляецца чыстым экспарцёрам і пастаўшчыком паліва на міжнародныя рынкі, але збой у расійскай нафтаперапрацоўцы вымусіў нафтавыя кампаніі імпартаваць. 

Праблемы ўзніклі з-за атак беспілотнікаў па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах у Расіі і іх пазапланавых рамонтаў. Ужо ў лютым адзначалася скарачэнне перапрацоўкі нафты. 

Калі ў студзені паставак з Беларусі ў Расію не было, у лютым 2024-га РФ імпартавала з Беларусі 590 тон бензіну, дык у першай палове сакавіка — амаль 3 тысячы тон. Цяпер паміж урадамі і нафтавымі кампаніямі ідзе абмеркаванне далейшага імпарту з РБ. Паводле Reuters, беларуска-расійскія перамовы ідуць складана, паколькі для Беларусі прыярытэтам зʼяўляюцца пастаўкі аўтамабільнага паліва на міжнародныя рынкі (яны ў асноўным ідуць праз расійскія парты), а не ў РФ. 

Расійскі бок, паводле выдання, прапаноўваў дадатковыя пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у абмен на павялічванне паставак нафтапрадуктаў з РБ. 

У Беларусі ёсць два нафтаперапрацоўчыя заводы — Наваполацкі НПЗ «Нафтан» і Мазырскі НПЗ.

Прадукцыйнасць кожнага з іх складае 12 мільёнаў тон у год, але яны звычайна працуюць з меншай магутнасцю, кожны з якіх перапрацоўвае каля 9 мільёнаў тон у год.

Пакуль незразумела, наколькі Беларусь можа павялічыць вытворчасць, і крыніцы ў галіне кажуць аб наяўнасці тэхнічных вузкіх месцаў для гэтага.

Каментары

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай20

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі10

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская23

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам64

Гузы, хмеры і брудныя хмеры: кніга пра беларускіх дыназаўраў

Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў12

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну3

Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай20

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →