Журналіст пра смерць Кальцова: Цяжка ўявіць, што цяпер адчувае Сабаленка
Журналіст «Спорт-Экспресса» Іван Багун пракаментаваў навіну пра тое, што на 43-м годзе з жыцця пайшоў беларускі трэнер Канстанцін Кальцоў. У такім жа ўзросце раней памёр бацька Арыны Сабаленкі.
«Жудасныя навіны з раніцы…
Цяжка ўявіць, што цяпер адчувае дзяўчына Канстанціна Арына Сабаленка. Параўнальна нядаўна адна з найлепшых тэнісістак свету страціла бацьку, які пайшоў з жыцця ў 43 гады, а гэтай ноччу амаль у гэтым жа ўзросце яе пакінуў іншы любімы мужчына.
Велізарная страта для ўсяго хакея на постсавецкай прасторы»,-напісаў журналіст у сваім тэлеграм-канале.
Тым часам заўзятары хакейнага клуба «Салават Юлаеў» пачалі прыносіць свечкі і кветкі да арэны каманды ў памяць пра беларускага трэнера Канстанціна Кальцова.
У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка
Салей, Цыплакоў, Кальцоў — лёсы беларускіх хакеістаў, якія першымі скаралі НХЛ, выдаліся трагічнымі
У «Салават Юлаеве» пацвердзілі гібель Канстанціна Кальцова
Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі
Бойфрэнд Сабаленкі стане галоўным трэнерам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі па хакеі
Каментары
беларусаў ён нармальна ўяўляе?