Днямі ў Тэатры музкамедыі ў Мінску выступіў аркестр, які сярод іншага выканаў «Перамен!» Віктара Цоя. Падчас выканання кампазіцыі падпявала літаральна ўся зала, паведамляе канал «МотолькоПомогі».
Канал піша, што ў сацсетках з'явілася відэа з гэтага канцэрта, але з меркаванняў бяспекі прыводзіць толькі аўдыязапіс, на якім чутно, як падпяваюць людзі.
Імаверна, размова пра выступленне Сімфанічнага аркестра Варонежскай канцэртнай залы з праграмай «Анталогія рускага року», якое было 16 сакавіка.
У 2020 годзе гэта песня Цоя стала адным з неафіцыйных сімвалаў падзей жніўня, калі гукарэжысёры («дыджэі пераменаў») Кірыл Галанаў і Улад Сакалоўскі ўключылі яе 6 жніўня ля Кіеўскага сквера ў Мінску (там планаваўся мітынг у падтрымку Ціханоўскай, які ўлады адмянілі), пасля чаго былі арыштаваныя. Хлопцы пазней з'ехалі ў Літву.
Каментары
чаму зьдзіўляцца будзеце далей? Незвычайнаму колеру гальштуку нач.зам.ком.выканкама?
Пазавіце калі "людзі" у Менску пачнуць сьпяваць Голую Манашку, ці Дэвіэйшан хаця б.
А свае папсовыя прапагандонскія маскальскія "перамены" хай сабе рытмічна на тым жа канцэрце скруцяць у трубачку і ў дупу засунуць.