Пра пачатак зносу гістарычнага будынка паведаміў тэлеграм-канал Urban Hrodna, публікуючы фота з месца падзеі свайго падпісчыка.
Былыя казармы на вуліцы Шчорса ў Гродне («Аляксандраўскія казармы») да зносу захаваліся ў арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява. Яны лічыліся адным з найстарэйшых вайсковых гарадкоў на тэрыторыі Беларусі. Казармы ахоўваліся як шараговая гістарычная забудова, фасады мяняць у іх было забаронена.
Urban Hrodna адзначае, што раней пра знос будынкаў былых казармаў гаворкі не вялося — іх збіраліся перарабіць пад элітнае жытло.
«Мы ўпэўненыя, што ў выніку ў нас атрымаецца стварыць па-сапраўднаму цікавы і запамінальны варыянт рэканструкцыі», — казаў прадстаўнік забудоўшчыка з Брэста «Палессежылбуд».
Праект перабудовы казармаў абмяркоўвалі ў лістападзе 2022 года. Паводле яго, аўтэнтычныя вокны збіраліся пашыраць. Такія змены мусілі моцна сказіць архітэктурны выгляд будынкаў XIX стагоддзя, але ўрэшце праект зацвердзілі.
Летам 2023 года пачаліся будаўнічыя работы: будынкі абгарадзілі і сталі чысціць ад будаўнічага смецця. Восенню 2023 года з'явіўся новы праект, у якім павялічылася колькасць паверхаў і кватэр.
Цяпер жа, падобна, разам з аўтэнтычнымі вокнамі вырашылі знішчыць і ўвесь аўтэнтычны будынак.
Каментары
половыморганам спросить за царские казармы с их гродненских коллег Караника и Хмеля.