Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка пачнецца суд над музыкамі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца, піша «Вясна».
Вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч.
Каментары