Музыкаў гурта Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Змітра Халяўкіна перавялі ў следчы ізалятар у Мінск, даведаўся Mayday team.
Перавод у СІЗА азначае, што на музыкаў завялі крымінальныя справы. Якія менавіта «злачынствы» ставяць у віну ўдзельнікам гурта, на гэты момант невядома.
Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. У Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Пазней усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і прызначылі адміністрацыйныя арышты.
Каментары