Кіно33

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах

Адзін са шматабяцальных блакбастараў года коштам у 190 мільёнаў даляраў, складаная гісторыя, якой дасць рады не кожны глядач. На экраны выходзіць «Дзюна: другая частка», і кіно такога ўзроўню ў Беларусі паказваюць нячаста.

Скрыншот трэйлера «Дзюна 2»

Кінасусвет «Дзюны» (першая частка ў кіно выйшла ў 2021-м) паўстаў з серыі кніг амерыканскага фантаста Фрэнка Герберта, які перанёс у далёкую будучыню заўжды актуальныя праблемы барацьбы за ўладу, сталення і прыняцця сваёй сутнасці.

Ёсць шляхетны Дом Атрэйдэсаў, сям’я, якая кіруе планетай Каладан, і да яе належыць галоўны герой — малады герцаг Пол Атрэйдэс. Сям’і перадаюць у валоданне планету Аракіс, што раней належала іншай сям’і, Дому Харканенаў. Але Харканены — не адзіная ўлада на Аракісе, бо яны змагаюцца за планету з народам фрэмэнаў. Ды і планета не такая простая: гэта адзінае месца ў сусвеце, дзе можна знайсці спецыю меланж, якая падаўжае чалавечае жыццё і дае магчымасць падарожнічаць паміж зорамі. Яшчэ адзін кампанент жыцця на Аракісе — бясконцая пустыня і велізарныя пясчаныя чарвякі, што жывуць у ёй.

Падчас першай «Дзюны» сілы Харканенаў перамагаюць уладу Атрэйдэсаў. Пол і яго маці, лэдзі Джэсіка, збягаюць і далучаюцца да фрэмэнаў, бацька Пола не здольны ўратавацца. 

Тут мы іх і знаходзім у пачатку другой часткі. Малады герцаг (Цімаці Шаламэ) поўны жадання змагацца за фрэмэнаў і мір на планеце, ён асвойвае жыццё ў пустыні і знаходзіць сярод новых сяброў каханую, прыгажуню Чані (Зендэя). У рэлігіі фрэмэнаў ёсць жанчыны-святарніцы, і ледзі Джэсіку пераконваюць зрабіцца адной з іх лідарак, прападобнай маці. Яна верыць у тое, што Пол — месія, прарок Лісан аль-Гаіб, якога чакаюць фрэмэны, і хоча перадаць гэтую веру як мага большай колькасці людзей. 

Але ці верыць у гэта сам юны Атрэйдэс? Стужка не дае адказу на тое, месія ён ці не, аднак разам з Полам мы самі шукаем гэты адказ. Ці гонар — быць выбраным, калі дзеля гэтага адмаўляешся ад простага і шчаслівага жыцця, ад каханай і чалавечых пачуццяў? Здаецца, шлях маладога Атрэйдэса — гэта і ў нечым гісторыя ператварэння ў монстра.

Рэклама «Дзюны: другой часткі» на Таймс-сквер у Нью-Ёрку. Фота: Craig T Fruchtman / Getty Images 

У другой «Дзюне» шыкоўная візуальная частка, і гэта заўважаеш з першых кадраў: пустынныя прасторы, містычныя храмы і высокія скалы — асалода для вачэй. Пры гэтым рэжысёр Дэні Вільнёў не імкнецца раскрываць персанажаў праз дыялогі, у стужцы мала вялікіх гутарак. Замест гэтага там манументальныя кадры, знятыя ў тым ліку ў аравійскіх і іарданскіх пустынях, што быццам мусяць даць гледачу прастору для сваёй інтэрпрэтацыі фільму.

Дадайце да гэтага шмат гвалту, збольшага з боку Харканенаў, і экшн: захоплівае дух, калі бачыш, як юны Пол едзе верхам на пясчаным чарвяку, як Фейд-Раўта, малодшы пляменнік галоўнага Харканена, змагаецца на гіганцкай арэне, і як адбываецца ў фінале стужкі галоўная яе сутычка. Саўндтрэкам да фільма, як і ў першай частцы, займаецца геніяльны Ханс Цымер, то і гэты элемент у стужцы ўдалы.

Візуал, экшн, баі, каханне і смерць — што яшчэ трэба для блакбастара? Кіно такога жанру і атрымалася ў канадца Дэні Вільнёва, які абяцае зняць і трэцюю частку. Але нездарма «Дзюну» лічаць цяжкай для экранізацыі: ёсць адчуванне, што ў сутычках з пясчанымі чарвякамі ды байцамі Харканенаў моцна пацярпела філасофская частка гісторыі, бо Герберт пісаў «Дзюну» шмат у чым як філасофскі раман. 

Шматмільённым блакбастарам нікога не здзівіш, хаця Вільнёў здольны і на больш цікавыя рэчы. Паглядзіце, калі не бачылі, яго «Прыбыццё» 2016 года — інтэлектуальную стужку пра кантакт з іншапланецянамі, навуку, час, каханне і мір. Або «Бягучага па лязу брытвы 2049», зноў жа візуальна яскравую карціну, працяг гісторыі «Ці мараць андроіды пра электраавечак?» ад брытанскага генія фантастыкі Філіпа К. Дыка.

Не, «Дзюна: частка другая» таксама мае філасофскую частку, згадаем хаця б словы ледзі Джэсікі, што страх — маленькая смерць. Але ж глыбіня і філасофія ў гэтая гісторыі надта элементарныя і перамешаныя з баямі і рытуаламі, быццам бы Вільнёў баіцца напружыць гледача. Вам гэта падыходзіць? Купляйце білет.

Чакаем «Дзюну: другую частку» ў беларускіх кінатэатрах у сярэдзіне сакавіка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Працяг нашумелай сагі «Дзюна»: што пакажуць у новым фільме і каго з персанажаў мы пабачым?

Новы «Джокер», «Небаракі» і другі «Гладыятар»: топ-10 фільмаў, якія выйдуць у 2024-м

Былыя акцёры Купалаўскага тэатра прэзентавалі свой першы фільм — эмбіентную камедыю

Каментары3

  • Кінамэн
    03.03.2024
    Паглядзеў гэтае кіно ў кінатэатры. Доўга чакаў, бо мне вельмі спадабалася першая частка. Схадзіў і... расчараваўся. Першая стужка была прыгожай візуальнай "візітоўкай" гэтага сусвету, а другая напоўнена феадальнымі інтрыгамі і мітуснёй. Калі вы не прачыталі хаця б адну-дзве кнігі Фрэнка Херберта з серыі "Дзюна", то наўрад ці вы зразумееце тое, што там увогуле адбываецца. Дыялогі прымітыўныя, вобразы недарэчныя (ботаксныя актрысы і "паліткарэктныя" афраамерыканцы), паводзіны падлеткавыя. Я пашкадаваў, што патраціў грошы і час.
  • Рабан
    03.03.2024
    Вільнёў - канадзец! (а не француз, як піша НН)
  • Зоф'я
    04.03.2024
    Кінамэн, а дзе паглядзець?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць