Свет77

Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года

Што Крэмль прапаноўваў Украіне для завяршэння вайны? Якую «мірную дамову» лабіраваў і лабіруе Аляксандр Лукашэнка? Амерыканскае выданне The Wall Street Journal апублікавала праект мірнай дамовы, прапанаваны расійскай дэлегацыяй на Стамбульскіх перамовах у красавіку 2022 года.

Перамовы дэлегацый Расіі і Украіны пад Гомелем. 28 лютага 2022 года. Фота Sergei Kholodilin/BelTA Pool Photo via AP

Масква патрабавала наступнага.

— Украіна мела стаць «пастаянна нейтральнай дзяржавай, якая не ўдзельнічае ў вайсковых блоках».

— Украіне мелі забараніць атрымліваць замежную зброю.

— Узброеныя сілы Украіны мелі быць скарочаныя да 85 тысяч вайскоўцаў, 342 танкаў і 519 артылерыйскіх гармат (для параўнання: расійская армія мела па стане на пачатак 2022 года 0,9 мільёна вайскоўцаў, больш за 5000 танкаў і многія тысячы адзінак артылерыі). Далёкасць дзеяння ўкраінскіх ракет мела быць абмежаванай 40 кіламетрамі. 

— Крым меў застацца ў складзе Расіі.

— Расійская мова павінна была стаць дзяржаўнай.

— Пытанне пра будучыню акупаваных тэрыторый у праект уключанае не было. Пытанне пакінулі на меркаванне Пуціна і Зяленскага падчас асабістых перамоваў. Але гэта азначала, што ў рэальнасці яны — у тым ліку горад Херсон — заставаліся ў складзе Расіі, бо як жа іх магла вярнуць абяззброеная і прыніжаная Украіна?

«Праект паказвае, што Украіне пагражала ператварэнне ў кастрыраваную дзяржаву», — піша The Wall Street Journal.

Гарантамі такой «нейтральнасці» мелі стаць Расія, ЗША, Францыя, Германія, Кітай. Масква настойвала на ўключэнні ў спіс гарантаў і Беларусі — што азначала б легітымізацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, з дапамогай якога ў 2022 годзе адбылося ўварванне ва Украіну, Кіеў, у сваю чаргу, ад пачатку хацеў уключэння ў спіс гарантаў Турцыі.

Фактычна, тое, што прапаноўвала Масква, нагадвала Мюнхенскія пагадненні 1938 года па Чэхаславаччыне, у выніку якіх краіна была абяззброеная і ў яе забраныя стратэгічна важныя тэрыторыі з нямецкай меншасцю. Пасля гэтага канчатковая акупацыя нацыстамі безабароннай і маральна раздушанай краіны была толькі пытаннем часу, што і здарылася ў 1939 годзе.

Тады Беніта Мусаліні адыгрываў ролю, падобную да той, якую адвёў сабе Аляксандр Лукашэнка ў 2022-м. Аднак, у адрозненне ад Чэхаславаччыны, Украіна і яе прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выбралі супраціўленне, і Захад не пайшоў на згавор.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае вызвалены Херсон. 14 лістапада 2022 года. Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Перамовы ў Стамбуле адбываліся ўжо пасля першага разгрому інтэрвентаў пад Кіевам, Харкавам і Чарнігавам, калі стала ясна, што Украіна вытрымала першы ўдар, аднак было яшчэ незразумела, ці зможа яна вытрымаць даўжэйшую вайну і расійскія войскі працягвалі наступ на поўдні.

Каментары7

  • Васіль
    01.03.2024
    Прыгадайце ж мне, хто пачаў даваць зброю Украіне?
  • Абрамс
    01.03.2024
    Захад заўсёды прадасць, і ў першую чаргу тых, хто працуе на гранты.
    Таму толькі сам народ можа скінуць гэтае быдлёцце са сваёй шыі.
  • альцгеймер
    01.03.2024
    Васіль, хто?

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →