У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы
Калі мужчыну затрымлівалі, яго сяброўка моцна здзівілася.
25-гадовы мужчына, які на выходных жорстка напаў на 20-гадовую дзяўчыну ў цэнтры Варшавы, знаходзіцца пад арыштам на тры месяцы. Мужчына абвінавачваецца ў замаху на забойства ў сувязі са згвалтаваннем і рабаваннем. Падазраванаму пагражае пажыццёвае зняволенне. Як неафіцыйна даведаўся журналіст RMF FM, мужчына прызнаў сябе вінаватым па абвінавачванні.
Падазраваны з'яўляецца жыхаром Варшавы. У мінулым яго каралі за захоўванне наркотыкаў і крадзеж.
Паліцыянты на наступны дзень пасля нападу на дзяўчыну затрымалі мужчыну на вуліцы Ракавецкай у сталічным раёне Макотуў. Яго партнёрка, якая знаходзілася дома падчас ператрусу, даведалася, у чым падазраецца 25-гадовы мужчына.
У яго кватэры была знойдзена кніга пра сэксуальныя злачынствы.
Следчых, з якімі гутарыў журналіст RMF FM, шакавалі зверскія паводзіны нападніка. Пасля затрымання ён сказаў, што планаваў рабаванне, аднак сам інцыдэнт ён не памятае.
Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы
Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве
Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор
«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан
Каментары