Аўто66

«Павышаны попыт захаваецца максімум да сярэдзіны сакавіка». Расіяне ламануліся ў Беларусь па машыны

На беларускім аўтамабільным рынку назіраецца ажыўленне. Усё праз павышаны попыт з боку расіян, якія намагаюцца паспець набыць аўтамабілі, пакуль не трэба даплачваць розніцу ў мыце.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Купляюць не на перапродаж, а для сябе

З 1 красавіка 2024 года расіяне больш не змогуць, як раней рэгістраваць у сябе аўтамабілі з Беларусі, размытненыя па льготным тарыфе. Па новых нормах, якія набываюць моц праз месяц, каб паставіць на ўлік у Расіі «ільготны» аўтамабіль, трэба будзе даплаціць розніцу ў мыце — лічыце, 50%.

Гэтая навіна ажывіла попыт на аўто з Беларусі. Адметна, што купляюць не толькі «свежыя» аўтамабілі ва ўзросце да 5 гадоў, але і больш узроставыя.

Прадавец мінівэна 2013 года выпуску, які днямі прадаў аўтамабіль на Расію, не чакаў, што такі аўтамабіль можа зацікавіць расіян.

«Я спецыялізуюся на недарагіх аўтамабілях, якія разыходзяцца на мясцовым рынку, прыганяю з Еўропы так званыя непрахадныя аўто (старэйшыя за 5 год. — НН).

Расіян такія машыны звычайна не цікавяць. Але пасля навіны пра тое, што за аўто, набытыя ў Беларусі, давядзецца даплачваць розніцу ў мыце, попыт з'явіўся. Прычым гэта не перакупы, а людзі, якія купляюць машыну для сябе», — распавядае мужчына.

З яго слоў, ягоныя калегі таксама адзначаюць рост цікавасці з боку расійскіх пакупнікоў.

@nashaniva Чаму расіяне ламануліся ў Беларусь купляць аўто? #Минсксейчас #иномарка #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #россияне #автомобили #джили ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Тыдзень сышоў на падрыхтоўку дакументаў для расійскіх пакупнікоў

Іншы суразмоўца днямі прадаў 6-гадовы аўтамабіль, які ўжо амаль тры гады ездзіў па Беларусі.

«Колькасць званкоў з Расіі павялічылася. Недзе праз тыдзень пасля выхаду навіны чалавек быў гатовы прыехаць па аўто. Пакупнік пасля гандлю і атрымання дадатковых фота і відэа хадзіў у сваю мытню і ДАІ, дзе яму далі спіс папер, неабходных для паспяховай рэгістрацыі. Давялося недзе на тыдзень адкласці куплю, пакуль я падрыхтаваў усе паперы», — згадвае суразмоўца.

Некаторыя прадаўцы, якія разлічваюць на продаж аўто ў Расію, загадзя рыхтуюць неабходны пакет дакументаў, пра што звычайна дадаюць інфармацыю ў аб'яве.

Уласнік аўтакаміса наадварот кажа, што попыт застаецца прыблізна на тым жа ўзроўні, але адзначае, што змянілася структура пакупнікоў.

«Раней асноўнымі купцамі з Расіі былі перакупы, якія бралі аўто ў Беларусі і перапрадавалі іх там без пастаноўкі на ўлік. Але для іх бізнэс, можна сказаць, прыкрыўся. Рэч у тым, што ў Расіі яшчэ летась змянілі механізм аплаты ўтылізацыйнага збору. Калі чалавек купляе аўто і рэгіструе яго на сябе, то плаціць каля 50 еўра ўтылізацыйнага збору.

Але калі цягам года ён захоча машыну перапрадаць, то давядзецца плаціць па поўным тарыфе, а там ужо не 50 еўра, а 1500 і больш у залежнасці ад аб'ёму рухавіка», — тлумачыць бізнэсмен.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Павышаны попыт захаваецца максімум да сярэдзіны сакавіка

Да апошніх новаўвядзенняў, па словах суразмоўцы, расійскіх перакупаў павышаныя стаўкі ўтыльзбору асабліва не клапацілі, бо першым уласнікам у Расіі станавіўся канчатковы пакупнік. Цяпер жа такая схема не спрацуе. Давядзецца абіраць, рэгістраваць аўто ў Расіі да 1 красавіка, каб пазбегнуць даплат па лініі мытні, або ставіць на ўлік, а потым даплачваць утылізацыйны збор па поўнай стаўцы.

Па словах уласніка аўтакаміса, апошнім часам актывізаваліся менавіта тыя расіяне, хто купляе аўто для сябе. Для іх галоўнае — паспець зарэгістраваць аўто да 1 красавіка, каб не трэба было даплачваць розніцу ў пошліне.

«Гэтая працэдура ў Расіі займае каля 10-15 дзён, таму павышаны попыт на аўто з Беларусі захаваецца максімум да сярэдзіны сакавіка», — мяркуе аўтабізнэсмен.

Чытайце таксама:

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

У продажы з'явіўся абноўлены Geely Emgrand. Што апроч цаны змянілася ў самай папулярнай мадэлі беларуска-кітайскай вытворчасці

Каментары6

  • Праўдаруб
    29.02.2024
    Пытаннечка, хочаш толькі на Ладах і Джылі і кітайскіх аўто ездзіць?
  • Барыс
    29.02.2024
    Праўдаруб, ужо паехалі, паглядзі статыстыку
  • Элина
    29.02.2024
    Максимка, и ты там прицениваешся ?)

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім23

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі арыштавалі расійскіх шпіёнаў. Адной з задач было стварэнне карты месцаў, не ахопленых відэаназіраннем

Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»34

Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці8

«На асуджаных могуць уздзейнічаць звонку». Сілавікі вучыліся душыць бунт у калоніі

Студэнты-аматары запусцілі ў космас гіпергукавую ракету ўласнай вытворчасці3

Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ15

Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка10

«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла». Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі справу Верамейчыка15

Выратаваныя беларускія альпіністкі расказалі, як выжылі ў гарах Турцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім23

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім

Галоўнае
Усе навіны →