Грамадства33

Жанчына перадпенсійнага ўзросту, якая працуе настаўніцай. Склалі партрэт назіральніка на сёлетніх выбарах

Рэдакцыя выдання «Флагшток» здабыла 54 непублічныя спісы назіральнікаў на выбарчых участках у розных раёнах Гомельскай вобласці на выбарах у адзіны дзень галасавання 25 лютага. На падставе іх выданне склала партрэт сярэдняга сёлетняга «назіральніка» ў гэтым рэгіёне.

Назіральнікі ў Гомельскім раёне на сходзе ў лютым 2024 года. Фота: газета «Маяк»

Усяго ў Гомельскай вобласці сфарміравалі 955 выбарчых участкаў. На кожным з іх прысутнічае ў сярэднім па пяць назіральнікаў.

Сярод выбарчых участкаў ёсць і такія, дзе назіральнікамі з'яўляюцца выключна работнікі ўстановы, у якой арганізавана галасаванне. Праўда, фармальна спосаб іх вылучэння можа адрознівацца.

Размеркаванне назіральнікаў у залежнасці ад спосабу вылучэння, %

Амаль палова ўсіх назіральнікаў вылучана праўладнымі грамадскімі арганізацыямі. Найбольш актыўным з іх з'яўляецца Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, якое прадстаўляюць 16% усіх назіральнікаў. Беларускі саюз жанчын, якім кіруе кіраўніца справамі Гомельскага аблвыканкама Алена Клічкоўская, накіраваў 13% назіральнікаў.

Праўладнымі прафсаюзамі вылучана 30% назіральнікаў. Самым актыўным аказаўся дзяржпрафсаюз работнікаў адукацыі і навукі, які масава накіраваў на выбарчыя ўчасткі настаўнікаў.

Пра тое, што працэс вылучэння назіральнікаў быў чыста фармальным, можна зразумець па кандыдатурах ад БРСМ. Сярод іх апынуліся нават тыя, каму ўжо споўнілася больш за 50 гадоў.

У сярэднім кожны пяты назіральнік працуе настаўнікам. Прыкладна столькі ж сярод назіральнікаў і пенсіянераў. Найбольшая частка назіральнікаў знаходзіцца ў перадпенсійным узросце.

Размеркаванне назіральнікаў у залежнасці ад узросту, %

Больш за палову ўсіх назіральнікаў ужо адсвяткавалі 50-гадовы юбілей, амаль чвэрць знаходзіцца ва ўзросце ад 51 да 60 гадоў. У спісах ёсць і такія, якім ужо споўнілася 80 гадоў. А на назіральнікаў ва ўзросце да 20 гадоў прыпадае менш за 1%.

Назіраць за выбарамі адпраўляюць пераважна жанчын, на іх долю прыпадае 82% усіх назіральнікаў.

Такім чынам, сярэднестатыстычны партрэт назіральніка можна апісаць наступным чынам: жанчына перадпенсійнага ўзросту, якая працуе настаўніцай, прызначаная назіраць адной з праўладных грамадскіх арганізацый. Якая гэта арганізацыя — не мае значэння. Можа быць нават БРСМ.

Чытайце таксама: 

Магілёўская дэпутатка Палаты знялася пасярод выбараў. І што, давядзецца перамагаць яе спарынг-партнёрцы?

За тры дні праз участкі ўжо нібыта прагналі чвэрць выбаршчыкаў

У Барысаве выбаршчыкаў завабліваюць на ўчасткі пернікамі ФОТАФАКТ

Каментары3

  • Сматрашчы
    23.02.2024
    Наблюдаецца гендэрнае равянства и нон-эйджызм.
  • Афіцыйна дазволеная "назіральніца"
    23.02.2024
    Сапраўды тый самы выпадак, калі "сами не жили, и вам не дадим!"
  • ..
    24.02.2024
    а вы на ўрад, на кіраўніцтва паглядзіце - вось там равенства - адні мужыкі. а не - нада зваліць, як заўжды, на жанчын

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»11

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →