Вайна11

Што Украіне трэба зрабіць у 2024 годзе, каб мець шанцы на перамогу ў 2025-м

Трэці год вайны для Украіны павінен стаць годам аднаўлення і падрыхтоўкі да карэннага пералому. Але для гэтага неабходна шмат зрабіць як самой краіне, так і яе саюзнікам. Сабралі некаторыя меркаванні аналітыкаў, афіцэраў і ваенных экспертаў.

вайна, УСУ, война, ВСУ, war Armed Forces of Ukraine
Фота: УСУ 

Як адзначае Politico, траекторыю развіцця падзей у бліжэйшыя месяцы будуць вызначаць тры асноўныя фактары.

Па-першае, гэтай вясной неабходна зменшыць чаканні, паколькі ва Украіны не будзе ні тэхнікі, ні асабовага складу, каб пачаць значнае контрнаступленне. Па-другое, Расія з дапамогай саюзнікаў дабілася перавагі ў артылерыі і разам з няспыннымі наземнымі атакамі б'е ёй па ўкраінскіх пазіцыях. Па-трэцяе, без заходніх сродкаў СПА і ракет далёкага дзеяння, а таксама артылерыйскіх снарадаў Кіеву будзе цяжка арганізаваць надзейную, устойлівую абарону.

«Год будзе складаным, ніхто не можа прадказаць, з якога кірунку пойдзе Расія, і ці прасунемся мы ў гэтым годзе», — цытуе выданне словы ўкраінскага ваеннага аналітыка Тараса Чмута.

Прыярытэты ў пастаўках

У ходзе тэлефоннай размовы паміж міністрам абароны Украіны Рустэмам Умеравым, галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім і кіраўніком Пентагона Лойдам Осцінам, якая адбылася 20 лютага, былі вызначаны прыярытэты Украіны адносна новых узбраенняў і тэхнікі на бліжэйшыя месяцы.

Па словах аднаго з суразмоўцаў Politico, гэтыя запыты адлюстроўваюць некаторыя важныя змены ў тым, як украінцы плануюць ваяваць у гэтым годзе, і сведчаць аб тым, як змяніўся ход ваеннага канфлікту.

Цяпер Кіеў просіць у першую чаргу сістэмы супрацьпаветранай абароны. Замест знішчальнікаў або танкаў яму патрэбны беспілотнікі для назірання і нанясення дальніх удараў, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы для падаўлення расійскіх беспілотнікаў і балістычных ракет.

Па словах старшага навуковага супрацоўніка Каралеўскага абʼяднанага інстытута абаронных даследаванняў Джасціна Бронка, ад таго, наколькі паспяхова Захад у бліжэйшыя месяцы будзе забяспечваць Украіну, залежыць, ці ўдасца ёй выстаяць у гэтым годзе.

Нарошчваць уласную ваенную вытворчасць, знясільваць праціўніка

Як піша старшы навуковы супрацоўнік Фонда Карнегі Майкл Кофман разам са сваімі калегамі Робам Лі і Дарай Масікот, Украіна ўсё яшчэ можа перамагчы Расію, калі яна будзе надаваць прыярытэтную ўвагу стрымліванню ворага, росту баяздольнасці і нанясенню ўдараў па ворагу там, дзе ён найбольш уразлівы.

На погляд аўтараў, на этапе «стрымлівання» Украіне неабходна стварыць глыбокаэшаланаваную абарону і ўтрымліваць лінію фронту, наносячы ўдары па слабых месцах праціўніка такім чынам, каб яго знясіліць.

Утрымліваючы лінію фронту, Украіна магла б аднавіць, навучыць і падрыхтаваць новыя сілы, нарасціць выпуск абароннай прамысловасці і з дапамогай ад партнёраў аднавіць неабходную перавагу ў 2024 годзе для правядзення буйнамаштабных наступальных аперацый у 2025 годзе.

На погляд Майкла Кофмана і яго калег, у 2024 годзе Украіне давядзецца пераглядзець сваю палітыку мабілізацыі і набору персаналу для рашэння наяўных праблем у структуры і якасці асабовага складу. Пакуль што ўкраінскія заканадаўцы адхілілі прапанову аб мабілізацыі ад 450 тысяч да 500 тысяч чалавек.

Але для аднаўлення якасці сілаў, як пішуць аналітыкі, Кіеву давядзецца ўлічваць не толькі колькасць мабілізаваных, але і сярэдні ўзрост, а таксама праводзіць устойлівую ратацыю.

Немалаважным, на погляд экспертаў, зʼяўляецца задача пашырэння і рэфармавання наяўных праграм навучання для рашэння праблемы ўзрастаючага дэфіцыту ваеннай адукацыі афіцэраў і малодшых камандзіраў.

Разам з дапамогай з боку саюзнікаў важным зʼяўляецца нарошчванне Украінай уласнай ваеннай вытворчасці. Аб гэтым піша старшы навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Франц-Стэфан Гадзі.

«Для пералому ў вайне спатрэбіцца вырашальная перавага ў агнявой моцы на поле бітвы, галоўным чынам артылерыйскія боепрыпасы і ўдарныя дроны. Гэта, у сваю чаргу, патрабуе значнага павелічэння вайсковай вытворчасці не толькі ў Еўропе і Злучаных Штатах, але і ў самой Украіне», — гаворыць эксперт.

Еўрапейскія краіны маглі б фінансаваць прадпрыемствы па вытворчасці дронаў ва Украіне ці ў суседніх з ёй дзяржавах. Гэта можа часткова кампенсаваць недахоп артылерыйскіх боепрыпасаў.

Але сітуацыя з боепрыпасамі не выглядае патавай. Еўропа ўклала ў вытворчасць 2,2 мільярда даляраў і, як піша Майкл Кофман і калегі, цалкам магчыма, што лічба ў 1 мільён снарадаў можа быць дасягнута да пачатку 2025 года.

Па словах намесніка дырэктара Міжнароднага цэнтра абароны і бяспекі (Эстонія) Крысці Райк, якую цытуе Foreign Policy, 2024 — вырашальны год для таго, каб даказаць, што Пуцін не мае рацыю і пракласці шлях да перамогі Украіны.

«Паводле падлікаў Міністэрства абароны Эстоніі, заходнія краіны павінны будуць інвеставаць толькі 0,25% іх ВУП для ваеннай дапамогі Украіне, каб краіна магла працягваць абараняцца ў 2024 годзе і рыхтавацца да новага контрнаступлення ў 2025 годзе. Гэтыя інвестыцыі будуць мець вырашальнае значэнне для змены поглядаў Расіі ў адносінах не толькі да Украіны, але і архітэктуры еўрапейскай бяспекі ў цэлым», — лічыць Райк.

Захоўваць веру

Яшчэ адна задача для Украіны — захаваць веру. 85% насельніцтва па-ранейшаму вераць у перамогу сваёй краіны, але ўсё менш людзей могуць апісаць, як будзе выглядаць гэтая перамога і калі яна наступіць. Песімізм шмат у чым тлумачыцца тым, што апошнія месяцы пастаўкі дапамогі запаволіліся.

Аднак для былога камандуючага сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерала Бэна Ходжэса той факт, што Украіна падтрымлівае жыццяздольную абарону і захоўвае рашучасць, зʼяўляецца падставай для пазітыўнага настрою.

«Пачакайце, гэтая вайна доўжыцца ўжо 10 гадоў, у Расіі ёсць усе перавагі, аднак праз 10 гадоў яна займае толькі 18% тэрыторыі Украіны… Яны страцілі паўмільёна салдат, Чарнаморскі флот з кожным днём становіцца ўсё горшым, а ВПС не могуць дабіцца перавагі ў паветры … Я думаю, што Расія насамрэч знаходзіцца ў горшым становішчы, чым мы думаем»,

— цытуе Politico амерыканскага генерала.

Чытайце яшчэ:

Bild: Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейцы фанабэрыста паспрабавалі атакаваць у лоб на захад — і безвынікова

У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?

«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў

Каментары1

  • Žvir
    06.03.2024
    Jak na slovach, dyk usio pravilna i liahična, alie ničoha novaha. Usie hetyja faktary byli viadomyja i mieli aktualnaść ad pieršaha dnia rasiejskaj ahresii suprać Ukrainy. Navošta paŭtaracca, kali ŭžo piarojduć da praktyčnaj raboty i kankretnaha vykanańnia ŭsich tych punktaŭ ?

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме4

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд14

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ25

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме4

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →