У Бабруйску ўжо з'явіліся першыя грыбы, а ў Брэсце расцвілі падснежнікі
Мяркуючы па паведамленнях карыстальнікаў сацыяльных сетак, у Беларусь вось-вось прыйдзе сапраўдная вясна. Так, у Бабруйску Магілёўскай вобласці 18 лютага знайшлі першыя грыбы, а ў Брэсце — распусціліся першыя падснежнікі, піша Telegraf.news.
Фатаграфіямі грыба пад назвай саркасцыфа пунсовая падзялілася карыстальніца сацсеткі «ВКонтакте» Маша Нікітка.
Па словах дзяўчыны, першыя грыбы (тэхнічна — яшчэ нават не вясновыя, а зімовыя) яна знайшла ў Бабруйску 18 лютага. У каментарах пад фатаграфіямі карыстальнікі сацсеткі шчыра падзялілі радасць аўтара здымкаў, хоць і не хавалі здзіўлення з нагоды таго, што сёлета грыбы пайшлі вельмі рана.
Аўтарка відэа адказала здзіваваным падпісчыкам, што «сама ў шоку». Маўляў, ёй «хацелася знайсці, але не думала, што будзе так шмат». На заўвагу ж аднаго з каментатараў, што для грыбоў яшчэ ранавата, яна адказала: «Ну, вы гэта не мне скажыце, а грыбам, можа і перадумаюць расці».
Саркасцыфа пунсовая (або аўстрыйская), якую яшчэ называюць «эльфавай чарай», з'яўляецца адным з самых ранніх вясновых ядомых грыбоў, хоць і адносіцца да ліку так званых грыбоў нізкай харчовай каштоўнасці. Далёка не ўсе выкарыстоўваюць гэтыя грыбы ў ежу, лічачы саркасцыфу грыбам без смаку, аднак кітайскія і французскія кухары з задавальненнем выкарыстоўваюць яе для падрыхтоўкі вытанчаных страў. Яе марынуюць, дадаюць у салаты і выкарыстоўваюць у якасці начыння для блінцоў або пірагоў.
Між тым, іншае відэа з тыктоку сведчыць пра тое, што прырода, сапраўды, сур'ёзна настроеная на вясновы лад: у Брэсце днямі ўжо зацвілі першыя падснежнікі.
Каментары