У Беларусі забаранілі рэалізацыю локшыны хуткага прыгатавання «Смачная паўза ад Біг Ланч». Прычыны — неадпаведнасць тэхрэгламенту Мытнага саюза і прэтэнзіі па якасці.
Брэнд належыць буйной расійскай кампаніі «Біяфуд« і пастаўляецца ў Беларусь кампаніяй з Бранска, піша Office Life.
Паводле звестак санстанцыі, у прадукцыі выяўлена падвышанае ўтрыманне дрожджаў і цвілі, што не адпавядае тэхрэгламенту МС «Аб бяспецы харчовай прадукцыі» ТР МС 021/2011.
Каментары