Свет1111

Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ

Выснову, што Валерый Залужны ўжо не Галоўнакамандуючы УСУ, можна зрабіць з паведамлення ў тэлеграм-канале прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Сустрэўся з генералам Валерыем Залужным.

Падзякаваў за два гады абароны Украіны.

Абмеркавалі, у якіх абнаўленнях маюць патрэбу Узброеныя сілы Украіны.

Абмеркавалі таксама, хто можа быць у абноўленым кіраўніцтве Узброеных сіл Украіны.

Час для такога абнаўлення — менавіта цяпер.

Прапанаваў Валерыю Фёдаравічу і далей быць у камандзе», — напісаў Зяленскі.

У сваю чаргу, Залужны таксама напісаў пра гэту сустрэчу:

«Толькі што мы сустрэліся з Вярхоўным Галоўнакамандуючым. Важная і сур'ёзная размова. Прынята рашэнне аб неабходнасці змены падыходаў і стратэгіі.

Удзячны ўсім, хто побач. Камандзе Генеральнага штаба, Міністэрства абароны, Прэзідэнту Украіны. Я ганаруся кожным і кожнай ва Узброеных Сілах Украіны, якія абараняюць будучыню нашых дзяцей. Усімі салдатамі, сяржантамі і афіцэрамі. Схіляю галаву перад усімі, хто аддаў сваё жыццё за Украіну і свабоду. Помнім і адпомсцім за ўсіх».

Паколькі ў абодвух паведамленнях ёсць намёкі, але не пішацца пра адстаўку адкрытым тэкстам, у СМІ і выказваннях розных палітыкаў і аглядальнікаў можна заўважыць разыходжанні ў трактоўках. Адныя лічаць, што гэта азначае адстаўку Залужнага, іншыя — што ён застаецца.

Неўзабаве, аднак, міністр абароны Украіны Рустэм Умераў напісаў: «Сёння ўхваленае рашэнне змяніць кіраўніцтва Узброеных сіл Украіны»

«Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы піша, што рыхтуецца ўказ аб звальненні Залужнага з пасады.

Каментары11

  • Васіль
    08.02.2024
    Гэты напалеончык нават баіцца аб'явіць пра звальненне Залужнага. Дэманструе сваю сутнасьць. Ну і да украінскага народа гэта непавага. Чаму яны дазнаюцца пра звальненьне Галоўнакамандуючага з нейкіх інтэрвію італьянскім газетам? Ты ж, клоун, кожны вечар нейкія "звароты" запісваеш? І хто заменіць лідара, якім ёсьць Залужны? Кашавы?
  • бабруйчанін
    08.02.2024
    Пауплываць на гєта ? Зменіць здольны ?НЕ ..Ні бачу прычым дзля панікі...Застаецца назіраць Як было з 14 года па 24 Лютага 2022..Удзельнічаць у гэтым..асабіста ??? Выбар кожнага......???
    Прызначыл В.АЗяленскі ..Сырскага...
  • Юрый
    08.02.2024
    ВЕЛИКАЯ БЛАГОДАРНОСТЬ Валерию  Залужному! Верю в Сырского!!!

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →