«Белавія» зноў праводзіць акцыю, квіткі ад 39 еўра. Але па такой цане толькі Пецярбург
Авіякампанія «Белавія» зноў абвясціла акцыю, распрадаючы прома-квіткі па розных напрамках па цане ад 39 еўра. Ляцець можна з Мінска ў Санкт-Пецярбург і Грузію, а таксама па некалькіх транзітных маршрутах.
Тарыф «Прома» дзейнічае на наступныя напрамках:
Прамыя пералёты
- Мінск-Санкт-Пецярбург — ад 39 еўра
- Мінск-Кутаісі — ад 89 еўра
- Мінск-Екацярынбург — ад 79 еўра
Транзітныя маршруты:
- Екацерынбург — Мінск — Ерэван / Баку / Батумі / Тбілісі / Кутаісі
- Санкт-Пецярбург — Мінск — Ерэван / Баку / Батумі / Тбілісі/Кутаісі / Стамбул / Дэлі / Астана / Ташкент / Дубай / Шарджа
- Кутаісі — Мінск — Калінінград / Казань / Санкт-Пецярбург / Масква / Екацярынбург
Квіткі па тарыфе «Прома» можна купіць і туды і назад. Уводзіць промакоды не трэба, спецыяльная цана ўжо пазначаная плашкай «Прома».
Перыяд падарожжа:
- Для прамых рэйсаў — з 29.01.2024 па 25.04.2024
- Для транзітных — з 29.01.2024 па 31.03.2024
Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па акцыйных квітках — месяц
Квіткі можна набыць па 04.02.2024 уключна на сайце belavia.by і ў агентаў.
Зусім нядаўна, 17 студзеня, «Белавія» ладзіла вялікі распродаж, прадаючы квіткі на шэраг прамых маршрутаў па 24 еўра плюс зборы ў адзін бок. Пасля акцыю працягвалі яшчэ на дзень з-за тэхнічных праблем на сайце.
Чытаць таксама:
«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?
«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»
Прэзідэнт Аргенціны паляцеў звычайным самалётам. І гэта самалёт «Белавія»
Каментары